
Сорак дзён таму адышоў у вечнасць выдатны Сын Беларускага Народу – народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.
Успамінаем яго сёння ў ягонай парафіі ў Мінску.
Міласэрнаму Госпаду даручаем у малітве душу нашага брата Рыгора ды дзякуем за каштоўныя плады ягонага творчага таленту.
У парафіяльным душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску вітаем усіх, хто захацеў удзельнічаць у гэты вечар у духовым успаміне Рыгора Барадуліна, усіх, каму дарагія ягонае імя ды ягоная творчасць.
Вітаем усіх вернікаў розных канфесіі, вітаем пісьменнікаў ды вучоных, вітаем усю творчую інтэлігенцыю ды людзей працы. Вітаем сям’ю, родных, сяброў.