Духоўны ўспамін Рыгора Барадуліна з нагоды 40-га дня ад смерці
З нагоды 40-га дня ад смерці Рыгора Барадуліна - у пятніцу 11 красавіка 2014 будзе адслужаная Літургія за супакой ягонай душы ў 18:30, у капліцы душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6).
Пасля памінальнай Службы грэка-каталіцкі Клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на вечар духоўнай паэзіі ды успамінаў пра Рыгора Барадуліна.