Пошук

Каляндар

 


22.06.2014
Грэка-католікі г. Бэтлеем памаліліся за хрысціянаў БеларусіМалітва аб плённым супольным сведчанні Евангелля

У нядзелю, 22 чэрвеня 2014 г., у парафіяльным храме грэка-каталіцкай мельхіцкай парафіі Найсвяцейшай Багародзіцы (грэка-католікаў на Блізкім Усходзе называюць мелхітамі) ў г. Бэтлеем (Віфлеем), удзельнікі Боскай Літургіі маліліся за хрысціянаў Беларусі.

Боскую Літургію узначалілі пробашч парафіі эканомас-протаіерэй Абуна Якуб Абу Сада ды архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ.
22.06.2014
Першая група пілігрымаў вылецела з Мінска на Святую Зямлю на асвячэнне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай21 чэрвеня з Мінска вылецела першая група ўдзельнікаў агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю на асвячэнне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай. Групу са 150 чалавек узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Сярод удзельнікаў прысутнічае таксама Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек ды 2-х грэка-каталіцкіх святароў: а. Пахомій з Мінска і а. Андрэй Буйніч з Ліды.
22.06.2014
Апостальскі Нунцый Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроці) наведаў мінскую парафію Маці Божай Нястомнай ДапамогіНагодай пастырскага візіту Уладыкі Архібіскупа - Прадстаўніка Святога Айца было храмавае свята Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якое ў гэтым годзе парафія святкавала ў суботу 21 чэрвеня.

Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдзій. Разам з ім саслужылі архімандрыт Сяргей (Гаек), апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі, мінскі протапрэзбітар Яўген Усошын, душпастыры мінскіх парафіяў: а. Пахом Кавалёў (парафія Святога Духа), а. Алесь Шыбека (парафія св. Мікалая) ды душпастыры парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, манахі-рэдэмптарысты а. Зміцер Чарнель і а. Антон Нікалаеў, а таксама госць з Ліды - а. Андрэй Буйніч.
21.06.2014
ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА  СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА2 - “За каго людзі ўважаюць Мяне, Сына Чалавечага? Што вы сказаце, хто Я?”

Адправіўшы сваіх вучняў на місію, Ісус хацеў ведаць, што людзі думаюць і кажуць пра Яго? Кім ёсць для іх Уваскрослы Ісус? Што Ён змяніў у іх жыцці? Мы бачым, што адказы вельмі розныя, і не вельмі зразумелыя: для некаторых ён Ян Хрысціцель, для іншых Ілля, або хтосьці з прарокаў. Стварэнне сілы і ветру, як Хрысціцель; або істота агню і святла, як Ілля.

Такім чынам, Ісус хоча пачуць меркаванне саміх вучняў: „Але вы, вы за каго ўважаеце Мяне?” Хто Я для вас, у вашым канкрэтным выбары, які вы робіце ў жыцці? Што Я значу для вас? Што значыць для вас прыняць Ісуса ў сваё жыццё? Ці гэта мае сэнс для вас?
20.06.2014
ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА  СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА1 - Пётр і Павал, дзве гісторыі жыцця, адно пакліканне.

Літургія узгадвае ў адным свяце двух слупоў Царквы, святых апосталаў Пятра і Паўла. Гэта дзве вельмі розныя асабістасці, але яны пачулі адно і тое ж пакліканне: “Ідзі за мной". Гэтае пакліканне наспела абодвух галоўных герояў па-рознаму, яно перамяніла іх! Бераг Галілейскага мора і шлях у Дамаск – гэта два розных спосабы расказаць пра адно і тое ж пакліканне! Рыбак з Капернаума быў простым чалавекам, з цэласным характарам, чалавекам вялікага энтузіязму і шчодрасці! Павал, вытанчаны інтэлектуал, нават руплівы ганіцель, потым нованавернуты, паглынуты сваёй палкасцю. Яны прынялі заклік ісці за Ісусам: Пётр, як скала і ключ, Павал, як носьбіт Евангелля аж краю зямлі.
19.06.2014
“МАЕМ ЗАДАЧУ ПРЫМІРЫЦЦА Ў ХРЫСЦЕ”Напярэдадні Пятровага посту Архімандрыт Сяргей (Гаек) даў інтэрвю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

Напярэдадні Пятровага посту Архімандрыт Сяргей (Гаек) даў інтэрвю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. У ім дакрануўся справы міжканфесійнага супрацоўніцтва ды сумеснага хрысціянскага сведчання ў Беларусі.

Экуменічны дыялог сёння ставіцца на адно з першых месцаў у місіі Касцёла. Пра яго шмат гаворыцца і ў рамках яго шмат робіцца. Прыкладам таму нядаўні міжнародны праваслаўна-каталіцкі форум, які праходзіў у Мінску 2-6 чэрвеня 2014 г. У яго кулуарах гаварылася ў тым ліку і пра праблемы і перашкоды на шляху да адзінства паміж праваслаўнымі і католікамі. Апошнія гады не раз агучвалася меркаванне, што гэтаму працэсу перашкаджае фактар існавання і дзейнасць Грэка-каталіцкай Царквы. Што аб гэтым думаюць самі грэка-католікі, якія душпастырскія мэты яны ставяць перад сабой, як сябе адчуваюць на полі экуменічных працэсаў – аб гэтым мы паразмаўлялі з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў у Беларусі айцом Сяргеем Гаекам.
13.06.2014
Наш Архіпастыр Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў Уладыка Леанарда павіншаваў грэка-каталіцкіх святароў БеларусіУ чацвер, 12 чэрвеня 2014 г., у свята Хрыста Найвышэйшага Святара, Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў Кардынал Леанарда (Сандры) прыняў на адмысловай аўдыенцыі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека).

Уладыка Кардынал Леанарда, якога беларускія грэка-католікі ўзгадваюць у Літургіі як Архіпастыра, павіншаваў беларускіх грэка-каталіцкіх святароў са святам ды выказаў ім удзячнасць за ахвярнае пастырскае служэнне, асабліва ў складаных абставінах.

Кардынал Прэфект прасіў Архімандрыта Сяргея перадаць беларускім грэка-каталіцкім святарам словы ягонай асаблівай архіпастырскай блізкасці ды духовай салідарнасці і падтрымкі.
9.06.2014
У Ватыкане адбылася малітва за мір у Святой Зямлі і ў свецеУвечары 8 чэрвеня ў Ватыканскіх садах прайшла вячэрняя малітва за мір у Святой Зямлі і ў свеце з удзелам Папы Францішка, Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея, прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны Шымона Перэса і Махмуда Абаса. Сустрэча пачалася словамі: “Няхай Пан дасць вам спакой! Мы сабраліся ў гэтым месцы, ізраільцяне і палестынцы, юдэі, хрысціяне і мусульмане, каб узняць нашы малітвы за мір для Святой Зямлі і ўсіх яе жыхароў”.

Малітва мела тры часткі, кожная з якіх была аддадзена адной з трох рэлігійных супольнасцяў: юдэйскай, хрысціянскай і ісламскай.
7.06.2014
Старшыня ККББ запрашае да малітвы аб міры ў лучнасці са Святым Айцом8 чэрвеня, у нядзелю, Папа Францішак прыме ў Апостальскай Сталіцы Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса і Прэзідэнта Палестыны Махмуда Абаса, каб прасіць у Бога дар супакою для іх спакутаваных земляў. У сустрэчы будзе ўдзельнічаць таксама Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей.

З гэтай нагоды, у адпаведнасці з просьбай Папы, запрашаю біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў духоўна ўдзельнічаць у гэтай малітве. Далучыцца да яе ў глыбіні свайго сэрца могуць таксама ўсе мужчыны і жанчыны добрай волі. Такім чынам просьба аб міры, якая будзе ўзнесена каля Гробу святога Пятра, распаўсюдзіцца па ўсёй зямлі, каб магло ажыццявіцца абяцанне Пана: “Калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах” (Мц 18, 19).
6.06.2014
Папа Францішак развітаўся з памерлым кардыналамЯго Святасць Папа Францішак узначаліў 5 чэрвеня 2014 г. абрад апошняга развітання пасля пахавальнай св. Імшы па памерлым 2 чэрвеня кардыналам Дурайсамі Саймане Лурдусамі. Былому прэфекту КангрэгацыіУсходніх Цэркваў было 90 гадоў.

Эўхарыстыю ўзначаліў у базыліцы св. Пятра кардынал Анджэла Садана. “На працягу 20 гадоў прысвячаў сваю энергію для вялікай справы евангелізацыі народаў, пасля чаго, дасведчаны хваробай, працягваў служыць Царкве малітвай і цярпеннем з вялікім спакоем”, - сказаў аб памерлым дэкан Калегіі кардыналаў у сваёй гаміліі.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier