2 - “За каго людзі ўважаюць Мяне, Сына Чалавечага? Што вы сказаце, хто Я?”Адправіўшы сваіх вучняў на місію, Ісус хацеў ведаць, што людзі думаюць і кажуць пра Яго? Кім ёсць для іх Уваскрослы Ісус? Што Ён змяніў у іх жыцці? Мы бачым, што адказы вельмі розныя, і не вельмі зразумелыя: для некаторых ён Ян Хрысціцель, для іншых Ілля, або хтосьці з прарокаў. Стварэнне сілы і ветру, як Хрысціцель; або істота агню і святла, як Ілля.
Такім чынам, Ісус хоча пачуць меркаванне саміх вучняў: „Але вы, вы за каго ўважаеце Мяне?” Хто Я для вас, у вашым канкрэтным выбары, які вы робіце ў жыцці? Што Я значу для вас? Што значыць для вас прыняць Ісуса ў сваё жыццё? Ці гэта мае сэнс для вас?
Ісус – адзін з многіх, або Адзіны? Вы, якія ходзіце за мной на працягу многіх гадоў, вы, якія бачылі мяне, які пасміхаўся, дыхаў, плакаў, памнажаў хлябы, вы за каго ўважаеце Мяне?
Гэта пытанне і да нас, калі мы пагадзіліся стаць вучнямі Ісуса!
Гэтыя пытанні Ісуса ў Евангеллі дапамагаюць нам узрастаць! Сам Хрыстос з'яўляецца пытаннем, на якое мы знаходзім хуткія і простыя адказы! Сам Ісус – пытанне, якое абуджае да жыцця! Ісус будуе нашу веру, задаючы нам пытанні.
Архімандрыт Клаўдзій Рабіне