Пошук

Каляндар

 

ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА  


ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА  СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА1 - Пётр і Павал, дзве гісторыі жыцця, адно пакліканне.

Літургія узгадвае ў адным свяце двух слупоў Царквы, святых апосталаў Пятра і Паўла. Гэта дзве вельмі розныя асабістасці, але яны пачулі адно і тое ж пакліканне: “Ідзі за мной". Гэтае пакліканне наспела абодвух галоўных герояў па-рознаму, яно перамяніла іх! Бераг Галілейскага мора і шлях у Дамаск – гэта два розных спосабы расказаць пра адно і тое ж пакліканне! Рыбак з Капернаума быў простым чалавекам, з цэласным характарам, чалавекам вялікага энтузіязму і шчодрасці! Павал, вытанчаны інтэлектуал, нават руплівы ганіцель, потым нованавернуты, паглынуты сваёй палкасцю. Яны прынялі заклік ісці за Ісусам: Пётр, як скала і ключ, Павал, як носьбіт Евангелля аж краю зямлі.

Божая Любоў напоўніла іх Сваёй дабрынёй. Яны ніколі яе не забудуць і пайдуць за Хрыстом да канца, аж да мучаніцтва!

Насамрэч толькі Хрыстос можа аб'яднаць такія два розныя лёсы. Калі Пётр пакіне сеці, Госпад будзе выкарыстоўваць ягоны досвед і чалавечыя веды: «Ты станеш лаўцом людзей!» Тое ж самае і з глыбінёй думкі Паўла!

Мы ведаем ягоныя лісты, мы ведаем запал ягонага гімна любові (1 Кар. 13).

Архімандрыт Клаўдзій Рабіне

20.06.2014

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier