Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Папа Францішак развітаўся з памерлым кардыналам
Эўхарыстыю ўзначаліў у базыліцы св. Пятра кардынал Анджэла Садана. “На працягу 20 гадоў прысвячаў сваю энергію для вялікай справы евангелізацыі народаў, пасля чаго, дасведчаны хваробай, працягваў служыць Царкве малітвай і цярпеннем з вялікім спакоем”, - сказаў аб памерлым дэкан Калегіі кардыналаў у сваёй гаміліі. Кардынал Лурдусамі займаў пасаду прэфекта Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з 1985 г., але быў вымушаны адмовіцца ад яе ў 1991 г. па стане здароўя. Пурпурат быў спcarkvaецыялістам у галіне кананічнага права. Будучы святаром, займаўся журналісцкай дзейнасцю і душпастырствам студэнтаў. У Рыме пачаў працу ў 1971 г. Быў сакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, старшынёй Папскіх місійных ініцыятыў і віцэ-канлерам Папскага ўніверсітэта “Урбаніянум”. Кардынальскі берэт ён атрымаў з рук св. Яна Паўла ІІ у 1985 г. Пасля смерці іерарха Калегія кардыналаў налічвае 214 членаў, з якіх 119 маюць права голасу на канклаве. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |
|
6.06.2014
|






Сёньняшняе чытаньне:
