Пошук

Каляндар

 


12.09.2014
Душпастырскія кансультацыі ў мінскіх парафіяхУ мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях месяц верасень традыцыйна прысвячаецца кансультацыям і абмяркаванням душпастырскіх планаў ды праграмаў, якія будуць рэалізаваныя ў новым царкоўным годзе, які пачаўся 1 верасня.

На базе вопыту мінулых гадоў абмяркоўваюцца магчымасці пашырэння праграмаў валанцёрскага служэння ды выхаваўча-фармацыйнай працы з моладдзю.

У перспектыве Сіноду Біскупаў Каталіцкай Царквы, які будзе праходзіць у Рыме ў кастрычніку 2014 г., важным напрамкам пастырскага служэння ў парафіях з’яўляюцца розныя формы духоўнай дапамогі сем’ям.

Кансультацыі праходзяць пад духоўным патранатам Найсвятой Дзевы Марыі, свята Раства Якой ёсць першым, якое святкуецца ў новым царкоўным годзе.
3.09.2014
Папа Францішак да іракскіх хрысціян: "Царква ганарыцца вамі"Папа Францішак запэўніў у сваёй блізкасці іракскіх хрысціян, якія перажываюць драматычны перыяд пераследу і насілля з боку тэрарыстычных груповак, захапіўшых значную частку краіны.

3 верасня 2014 г., звяртаючыся да арабамоўных вернікаў, перш за ўсё прыбыўшых на агульную аўдыенцыю з Іраку, Яго Святасць Папа Францішак адзначыў, што Царква – гэта Маці, і як ўсе маці, яна суправаджае сваіх дзяцей, патрабуючых дапамогі: яна “падымае сына, які ўпаў, вылечвае хворага, шукае згубленага, абуджае заснуўшага, а таксама бароніць дзяцей безабаронных і якія падвяргаюцца пераследу”.
3.09.2014
Ілюстраваная гісторыя “Краіна Беларусь” будзе перададзена Папе ФранцішкуБеларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, вернік грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перадаў на рукі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, сваю вядомую кнігу “Ілюстраваная гісторыя Краіна Беларусь” (аўтар тэксту - Уладзімір Арлоў, мастак - Зміцер Герасімовіч) як падарунак для Яго Святасці Папы Францішка.

Англійскую версію гэтай кнігі (“This country called Belarus”) Уладзімір Арлоў перадаў Апостальскаму Нунцыю ў суботу 30 жніўня 2014, у дзень малітоўнага ўспаміну Біскупа Чэслава Сіповіча, у капліцы Душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перад Архіерэйскай Літургіяй, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіепархіі Уладыка Мілан Лях.
2.09.2014
Кардынал Леанарда Сандры прыняў удзел у адкрыцці новай грэка-каталіцкай епархіі ў РумынііЗ нагоды ўрачыстага адкрыцця новай грэка-каталіцкай епархіі св. Васілія ў Бухарэсце (Румынская Грэка-Каталіцкая Царква) і інтранізацыі яе першага епіскапа – Уладыкі Міхала (Фрацыле) – прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, кардынал Леанарда Сандры здзейсніў трохдзённы візіт у Румынію, з 29 па 31 жніўня 2014 г.

Ва ўрачыстасцях адкрыцця новай епархіі ў Бухарэсце прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў з Венгрыі, Грэцыі і Украіны. Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі направіў Уладыцы Міхалу віншаванні як знак духовай сулучнасці.
2.09.2014
Святы Пасад прадстаўлены на міжрэлігійным форуме ў БакуПрадстаўнік Апостальскай Сталіцы, а. Жан-Мары Ларан Мазас з Папскай рады па культуры, прымае ўдзел у VII Міжнароднай сустрэчы “Міжкультурны дыялог: узаемадзеянне паміж культурай і рэлігіяй”, якая 1-2 верасня 2014 г. праходзіць у азербайджанскім Баку па ініцыятыве Савета Еўропы. У форуме ўдзельнічаюць таксама прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій, іслама, юдаізма, будызма. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё а. Ларан расказаў, што мэтай мерапрыемства з'яўляецца абмеркаванне рэлігійнага вымярэння міжкультурнага дыялогу ў трывожнай абстаноўцы ў свеце. На яго думку, сёння як ніколі важны дыялог паміж палітыкамі і рэлігійнымі лідэрамі.
2.09.2014
100-годдзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча - матэрыял партала Catholic.byЧытачам нашага сайта SvJazep.org прадстаўляем багаты ды змястоўны матэрыял каталіцкага партала Catholic.by пра святкаванне 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча ў Друі.
1.09.2014
У Друі прайшлі ўрачыстасці ў гонар 100-годдзя уніяцкага біскупа Чэслава СіповічаСвяткаванне стагоддзя з дня нараджэння беларускага біскупа Чэслава Сіповіча знайшло водгук у шматлікіх медыях Беларусі. Ніжэй падаем тэкст ад беларускага хрысціянскага інфармацыйнага партала Крыніца.info.
1.09.2014
Гамілія Апостальскага Нунцыя на Імшы ў Друі ў межах святкаванняў 100-годдзя нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча31 жніўня 2014 г. у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адзначалася 100-годдзе нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча. У межах святкаванняў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў святую Імшу. Прадстаўляем тэкст гаміліі арцыбіскупа.
1.09.2014
Да 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава СіповічаВізіт духоўнай салідарнасці славацкага біскупа Мілана

У рамках святкавання 100-годдзе з дня нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча Беларусь наведаў дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіепархіі Уладыка Мілан (Лях). Ён наведаў Пінск, Мінск, Браслаў і Друю.

У суботу, 30 жніўня 2014 г., у 10:00 гадз., у капліцы грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў г. Мінску Уладыка Мілан узначаліў Архіерэйскую Літургію. На пачатку Літургіі Уладыку Мілана, святароў і вернікаў прывітаў Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Пасля Евангелля Уладыка Мілан прамовіў гамілію, у якой заахвоціў вернікаў да радаснай вернасці Каталіцкай Царкве усходняй традыцыі.
31.08.2014
Папа Францішак: «Дастасоўвацца не да свету, але да Хрыста»“Неабходна пастаянна абнаўляцца, чэрпаючы з жыватворчых сокаў Евангелля. А як гэта можна зрабіць на практыцы? Перш за ўсё штодзённа чытаючы і разважаючы над Евангеллем (…) Памятайце: вам будзе карысна заўсёды насіць у кішэні ці ў сумцы маленькае Евангелле і чытаць кожны дзень адзін з яго урыўкаў”, – сказаў вернікам Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 31 жніўня 2014 г.

“У нядзельным падарожжы з Евангеллем паводле Мацвея мы падышлі да рашаючага моманту, калі Езус, пасля таго, як пераканаўся, што Пётр і іншыя аддзінаццаць паверылі ў Яго як у Месію і Сына Божага, “пачаў адкрываць вучням сваім, што Ён павінен ісці ў Ерузалем і шмат выцерпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць” (16, 21), – сказаў Святы Айцец. – Гэта рашаючы момант, у якім праяўляецца кантраст паміж спосабамі мыслення Езуса і вучняў. Пётр адразу адчуў абавязак дакараць Настаўніка, бо не мог уявіць для Месіі такога ганебнага канца. Тады Езус, у сваю чаргу, моцна дакарнуў Пятра, за тое, што ён не думаў “пра Божае, але пра тое, што чалавечае” (16, 23), і без ваганняў паставіў яго на бок сатаны, спакусіцеля.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier