Пошук

Каляндар

 


20.01.2015
Адышоў у вечнасць Анатоль Грыцкевіч20 студзеня 2015 г., пасля цяжкай хваробы на 86-м годзе жыцця памёр доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч.

Анатоль Пятровіч Грыцкевіч нарадзіўся 31 студзеня 1929 г. у Мінску. У 1950 скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, у 1955 — Мінскі інстытут замежных моваў, а ў 1958 — БДУ, нейкі час працаваў доктарам.
З 1959 — у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, з 1975 — загадчык кафедры Мінскага інстытута культуры (з 1993 — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры), у 2001—2005 гг. быў прэзідэнтам МГА Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», пасля ганаровым старшынём «Бацькаўшчыны».
Даследаваў гісторыю Беларусі перыяду феадалізму, гістарыяграфію, рэлігійныя праблемы ў ВКЛ, становішча праваслаўнай і уніяцкай Цэркваў, гісторыю Беларусі 1917—1920 гг..
У 2013 г. выйшла яго кніга «Выбранае» ў «Кнігазборы», а ўвосень 2014-га «Сцягі Оршы», прысвечаная 500-годдзю бітвы пад Оршай.

Час і месца пахавання будзе пададзены заўтра.

Заўпакойная Боская Літургія за спачылага слугу Божага Анатоля будзе адслужана ў капліцы грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул. Аржданікідзе 6) у пятніцу - 23.01.205 у 19:00 гадз.
15.01.2015
Экуменічная малітва аб еднасці хрысціян пройдзе ў мінскай архікатэдры 24 студзеня24 студзеня ў архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску пройдзе экуменічная малітва аб еднасці хрысціян. Экуменічная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій распачнецца ў 19.00 пасля святой Імшы ў 18.30.

Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, якія арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў, праходзяць з 1968 г.

Падчас іх прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, канферэнцыях, канцэртах і г.д., каб маліцца аб еднасці згодна са словамі Хрыста: «Каб усе былі адно».
14.01.2015
Са святым Янам Паўлам ІІ-гім - Апосталам Марыі па ЭўропеЗ Блаславення Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека) пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах заснаваны Цэнтр пілігрымак “Бліжэй да Бога”.
Цэнтр распачаў сваю працу арганізацыяй міжнароднай пілігрымкі па Марыйных санктуарыях Эўропы звязаных з св. Янам Паўлам ІІ, якая адбудзецца з 22 лютага па 1 сакавіка бягучага году:
Чэнстахова - Оломоўц - Сваты Копэчак - Прага - Зальцбург - Марыяцэль - Марыятрон Гамінг - Вена - Братыслава - Вадовіцэ - Кракаў.

Падрабязная інфармацыя на сайце парафіі www.GO2GOD.by
7.01.2015
“Азіяцкі” візіт Папы ФранцішкаПадчас зваротнага шляху ў Рым самалёт з Папам на борце будзе пралятаць праз тэрыторыю Беларусі,
таму плануецца, што Францішак накіруе прывітальную тэлеграму кіраўніцтву краіны.


Яго Святасць Папа Францішак накіруецца 12 студзеня 2015 г. з 8-дзённым візітам на Шры-Ланку і Філіпіны.

Арганізатар папскіх падарожжаў Альберта Гасбары назваў тры галоўных матывы выбару гэтых краін у якасці мэты пілігрымкі Святога Айца: вельмі шырокая прысутнасць місіянераў, цяжкая спадчына канфліктаў і жаданне працягваць міжрэлігійны дыялог.
6.01.2015
Віншаванні Апостальскага Нунцыя са святам Раства Хрыстова Беларускай Праваслаўнай ЦарквеДарагія браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы,

у той час, калі вы набліжаецеся да ўрачыстага святкавання Раства Хрыстова, прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка - Папы Рымскага - віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды.

Я рады таму, што ў мінулым годзе ў вашай Царкве павялічылася колькасць епархій і епіскапаў таксама і ў Беларусі. Няма месца для зайздрасці і канкурэнцыі. Калі адна Царква развіваецца, расце ўсё Цела Хрыстова і абвяшчаецца Яго Евангелле. Хрыстос адзін і Евангелле адно. Радасць аднаго з членаў - гэта радасць усіх і ўсяго Цела Хрыстова.
5.01.2015
4-11 студзеня 2015: дні малітвы за хрысціянаў Блізкага УсходуУ грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі праходзяць Дні малітвы за хрысціянаў у Святой Зямлі ды іншых краінах Блізкага Усходу, асабліва ў Сырыі ды Іраку.

У Мінску адмысловыя малітвы праходзяць паводле наступнага раскладу:
5 студзеня – парафія Святога Духа,
6 студзеня – парафія Праведнага Язэпа і парафія св. Мікалая Цудатворцы,
7 студзеня – парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Гэтая эстафета малітвы арганізавана ў адказ на заклік Папы Францішка, які ў Лісце, апублікаваным 23 снежня 2014 г., “звяртаецца да Бога і заклікае ўсіх далучыцца да дапамогі, да малітвы і да ўсіх іншых ініцыятываў”.
5.01.2015
Папа Францішак назначыў 15 новых кардыналаўСярод новых кардыналаў – Першаіерарх Эфіопскай Каталіцкай Царквы,
архібіскуп Берхане-Есус (Дэмерэў Сурафель), мітрапаліт Адыс-Абебы (Эфіопія).


У нядзелю, 4 студзеня 2015 г. Яго Святасць Папа Рымскі Францішак абвясціў імёны новых кардыналаў. Гэта адбылося падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Гасподні”.
“Як было абвешчана раней, 14 лютага я буду мець радасць склікаць кансісторый, падчас якога прызначу 15 новых кардыналаў, якія, прыналежачы да 14 народаў з розных кантынентаў, прадстаўляюць непарыўную сувязь паміж Касцёлам у Рыме і мясцовымі Касцёламі, прысутнымі ў свеце” – сказаў Святы Айцец.
3.01.2015
6-га студзеня: БОГАЗ’ЯЎЛЕННЕ – ХРЫШЧЭННЕ ГАСПОДНЯЕРасклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў
на свята Хрышчэння Гасподняга 2015 г. ў г. Мінску


ПАНЯДЗЕЛАК, 5 студзеня – Святы Вечар перад Богаз’яўленнем
Парафія Святога Духа
Чырвоны касцёл – ніжні храм
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага
Асвячэнне вады
2.01.2015
Браты з Тэзэ наведаюць у 2015 годзе Беларусь, Украіну і РасіюЭкуменічная супольнасць братоў з Тэзэ хоча перадаць знак міру падчас сваёй пілігрымкі ў Беларусь, Расію і Украіну. Дэлегацыя братоў разам з моладдзю з розных еўрапейскіх краін 12 красавіка прыме ўдзел у святкаванні Вялікадня па праваслаўным календары ў Маскве, Кіеве і Мінску.

Пра гэта падчас 37-й Еўрапейскай сустрэчы Тэзэ ў Празе распавёў прыёр супольнасці брат Алоіз.

«Нас аб’ядноўвае ўсведамленне таго, што Хрыстус з’яўляецца нашай надзеяй і нашым мірам», — адзначыў брат Алоіз.
1.01.2015
У Празе і Падуі: у Новы год 2015 з малітвай словамі Францішка СкарыныАкафіст “Імю Ісусаваму” прачыталі салідарна ў Празе і Падуі

Словамі “Акафісту Імю Ісусаваму” – аўтарства Франішка Скарыны – маліліся ў першы дзень Новага году ў Празе беларускія грэка-католікі – удзельнікі 37-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі.

Адначасова – у духу салідарнасці з беларускімі пілігрымамі ў Празе – словамі таго ж Акафісту маліліся ў Падуі сябры Беларусі, якія на пачатку 2013 г. прымалі беларускіх пілігрымаў што вярталіся з 35-й Сустрэчы Тэзэ ў Рыме -2012/2013 - да дому (праз Прагу).

У малітве ў Падуі ўдзельнічаў Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек).
Ягоны кароткі візіт у Падуі быў нагодай, каб за салідарнасць з Беларуссю падзякаваць асабліва пробашчам парафіяў, якія аказалі гасціннасць беларускім пілігрымам ў 2013 г.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier