Пошук

Каляндар

 

Экуменічная малітва аб еднасці хрысціян пройдзе ў мінскай архікатэдры 24 студзеня  


Экуменічная малітва аб еднасці хрысціян пройдзе ў мінскай архікатэдры 24 студзеня24 студзеня ў архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску пройдзе экуменічная малітва аб еднасці хрысціян. Экуменічная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій распачнецца ў 19.00 пасля святой Імшы ў 18.30.

Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, якія арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў, праходзяць з 1968 г.

Падчас іх прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, канферэнцыях, канцэртах і г.д., каб маліцца аб еднасці згодна са словамі Хрыста: «Каб усе былі адно».

Сёлета ў Паўсюдным Касцёле Тыдзень аб еднасці хрысціян пройдзе з 18 па 25 студзеня.

Паводле Catholic.by

15.01.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier