Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак назначыў 15 новых кардыналаў  


Папа Францішак назначыў 15 новых кардыналаўСярод новых кардыналаў – Першаіерарх Эфіопскай Каталіцкай Царквы,
архібіскуп Берхане-Есус (Дэмерэў Сурафель), мітрапаліт Адыс-Абебы (Эфіопія).


У нядзелю, 4 студзеня 2015 г. Яго Святасць Папа Рымскі Францішак абвясціў імёны новых кардыналаў. Гэта адбылося падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Гасподні”.
“Як было абвешчана раней, 14 лютага я буду мець радасць склікаць кансісторый, падчас якога прызначу 15 новых кардыналаў, якія, прыналежачы да 14 народаў з розных кантынентаў, прадстаўляюць непарыўную сувязь паміж Касцёлам у Рыме і мясцовымі Касцёламі, прысутнымі ў свеце” – сказаў Святы Айцец.

Першым прагучала імя архібіскупа Дамініка Мамбэрці, новага прэфекта Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, да нядаўняга часу Сакратара па адносінах з дзяржавамі.

Сярод новых кардыналаў знаходзіцца і Першаіерарх Эфіопскай Каталіцкай Царквы, архібіскуп Берхане-Есус (Дэмерэў Сурафель), мітрапаліт Адыс-Абебы*.

Кардыналамі стануць таксама: лацінскі патрыярх Лісабона (Партугалія) Мануэль Жазэ Макар'ю ду Нашыменту Клементы; архібіскуп Велінгтона (Новая Зеландыя) Джон Эчэрлі Дзью; архібіскуп Анкона-Озіма (Італія) Эдўарда Мэнікелі; архібіскуп Ханоя (В’етнам) П’ер Нгуен Ван Нён; архібіскуп Марэліі (Мексіка) Альберта Суарэз Інда; архібіскуп Янгона (М’янма) Чарльз Маўнг Бо; архібіскуп Бангкока (Тайланд) Фрэнсіс Крыенгсак Кавітаваніт; архібіскуп Агрыджэнта (Італія) Франчэска Монтэнэгра; архібіскуп Монтэвідэа (Уругвай) Даніэль Фернанда Стурла Беруэ; архібіскуп Вальядаліда (Іспанія) Рыкарда Бласкез Перэз; архібіскуп Давіда (Панама) Хасэ Луіс Лакунза Маэстрахуан; архібіскуп Санцьяга дэ Каба-Вэрдэ (Каба-Вэрдэ) Арлінда Гомэс Фуртада; біскуп Тонга (Каралеўства Тонга) Соан Паціта Паіні Мафі.

У кардынальскую калегію ўвойдуць таксама пяць архібіскупаў і біскупаў на пенсіі, якія “вызначыліся сваёй душпастырскай любоўю ў служэнні Апостальскай Сталіцы і Касцёлу”.
Гэта: архібіскуп Манісалеса (Калумбія) Хасэ дэ Хесус Піміента Радрыгез; архібіскуп Луіджы Дэ Маджыстрыс, былы вялікі про-пенітэнцыярый; архібіскуп Карл-Ёзэф Раўбэр, былы апостальскі нунцый; архібіскуп Тукумана (Аргентына) Луіс Гектар Вілальба; архібіскуп Шаі-Шаі (Мазамбік) Жуліа Дуартэ Ланга.

Папа Францішак нагадаў, што 15 лютага 2015 г. ён узначаліць урачыстую Літургію разам з новымі кардыналамі, а перад гэтым, 12-13 лютага сустрэнецца з членамі Калегіі кардыналаў, каб абмяркаваць праект рэформы Рымскай курыі.



- - -

*Эфіопская Каталіцкая Царква – гэта мітрапалітальная Царква “свайго права” (sui iuris) – якая захоўвае эфіопскую літургічную і кананічную традыцыю. Яна мае 1 архіепархію (Адыс Абеба) і 2 епархіі (Адыграт, Эмдабэр) у Эфіопіі ды 4 епархіі ў Эрытрэі (Асмара, Баранту, Кэрэн, Саганэйты).

5.01.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier