Пошук
Нядзельнае казаньне
|
НЯДЗЕЛЯ СЬЛЕПАНАРОДЖАНАГА |
панядзелак
ТРАЎНЯ |
4-11 студзеня 2015: дні малітвы за хрысціянаў Блізкага Усходу
![]() У Мінску адмысловыя малітвы праходзяць паводле наступнага раскладу: 5 студзеня – парафія Святога Духа, 6 студзеня – парафія Праведнага Язэпа і парафія св. Мікалая Цудатворцы, 7 студзеня – парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Гэтая эстафета малітвы арганізавана ў адказ на заклік Папы Францішка, які ў Лісце, апублікаваным 23 снежня 2014 г., “звяртаецца да Бога і заклікае ўсіх далучыцца да дапамогі, да малітвы і да ўсіх іншых ініцыятываў”. У згаданым Лісце Святы Айцец падкрэсліў, што ў часы выпрабаванняў, праз якія на працягу апошніх гадоў вымушаныя праходзіць хрысціяне розных Цэркваў і традыцыяў у краінах Блізкага Усходу, з боку ўсіх хрысціянаў патрэбная малітоўная падтрымка і салідарнасць. Хрысціяне павінні адкрыць і асэнсаваць каштоўнасць “экуменізма крыві” братоў і сёстраў у краінах Блізкага Усходу – экуменізма, які вядзе да сапраўднай еднасці ў вызнаванні Хрыста. *** Словы асаблівай блізкасці ды духовай салідарнасці з боку беларускіх грэка-католікаў – асабліва ў час Раства Хрыстовага і свята Хрышчэння Гасподняга – накіраваў архімандрыт Сяргей (Гаек) на рукі пробашча грэка-каталіцкай мельхіцкай парафіі Найсвяцейшай Багародзіцы (грэка-католікаў на Блізкім Усходзе называюць мелхітамі) ў г. Бэтлеем (Віфлеем) - протаіерэя Якуба Абу Сада. (У гэтай парафіі ў нядзелю, 22 чэрвеня 2014 г., у час нацыянальнай беларускай пілігрымкі ў Святую Зямлю, удзельнікі Боскай Літургіі маліліся за хрысціянаў Беларусі. *** У Рыме, у базыліцы Santa Maria in Cosmedin, пры якой знаходзіцца рымскае падвор’е мельхіцкага Патрыярха Антыяхійскага Яго Блаславенства Рыгора ІІІ, у нядзелю, 4-га студзеня 2015 г., была арганізавана супольная малітва за мір у Сырыі, Іраку, Святой Зямлі. У малітве ўдзельнічалі хрысціяне розных Цэркваў з краінаў Блізкага Усходу (у тым ліку з Стрэфы Газы) ды італійскія вернікі. Па запрашэнні архімандрыта Мтаніаса (Гадада), кіраўніка Падвор’я, у Боскай Літургіі ў мельхіцкім (грэцка-арабскім) абрадзе ўдзельнічаў архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ. У свой час у гэтай базыліцы часта маліўся а. Робэрт Тамушанскі з Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, а таксама яе наведваў Біскуп Чэслаў Сіповіч. *** Дні малітвы за хрысціянаў у краінах Блізкага Усходу працягваюцца, кожны можа далучыцца ды падтрымаць братоў і сёстраў – вучняў Хрыста, якія жывуць на Святой Зямлі, у Сырыі, Ліване, Іраку з апостальскіх часоў, ды выказаць сваю салідарнасць. |
5.01.2015
|