
Сёння спаўняецца два гады з таго вясновага дня 13 сакавіка, калі арцыбіскуп Буэнас-Айрэса кардынал Хорхе Марые Берголіо быў абраны Папам.
Прыйшоў вясною, каб сугучна вясноваму адраджэнню са зменамі, дынамікай адкрытасці і актыўнага дыялогу распачаць новыя старонкі гісторыі Каталіцкага Касцёла.
І распачаў, прывітаўшы народ, які сабраўся каля базылікі св. Пятра, словамі: «Добры вечар!». Проста, адкрыта і шчыра... папрасіўшы гэты ж народ аб благаслаўленні.
Услед за святым Францішкам, імя якога абраў для свайго Пантыфікату, прыйшоў, каб з асаблівай увагай нагадваць свету аб праблемах, пра якія не проста трэба гаварыць, але якія трэба вырашаць «учынкам любові», «учынкам, які поўніцца надзеяй і міласэрнасцю Хрыста».