Пошук

Каляндар

 

11 сакавіка 2015 г. - 25 год ад першай Боскай Літургіі ў Мінску  


11 сакавіка 2015 г. - 25 год ад першай Боскай Літургіі ў МінскуГрэка-каталіцкіх вернікаў г. Мінска запрашаем на Літургію раней асвячаных Дароў
у капліцу на зав. Снежным д. 7. (ст. метро "Маладзёжная").
Літургія пачынаецца ў 18:30.


Такім чынам, у малітве ўзгадваем 25 гадоў адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

***

11 сакавіка 2015 г. - 25 год ад першай Боскай Літургіі ў МінскуДзень 11 сакавіка 1990 г., калі а. Аляксандр Надсан з Лондану (Апостальскі візітатар для беларусаў замежжа) адслужыў у Мінску (у касцёле на Кальварыйскіх могілках) па-беларуску Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе, можа быць прызнаны за дату аднаўлення адкрытага літургічнага жыцця грэка-каталіцкіх парафій у Беларусі.

“Мы не лічым, што наша Беларуская Уніяцкая Царква была ліквідавана (гвалт царскай адміністрацыі, а таксама бязбожных савецкіх уладаў не меў ніякай кананічнай вартасці), проста дзейнасць Царквы ў час пераследу была забаронена і душпастырства вялося ў падполлі”.

11.03.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier