Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Гродна, 8 сакавіка 2015 г.
N. 26/P/15
Дастойнаму Архімандрыту Сяргею Гаеку
Апостальскаму візітатару
для грэка-католікаў Беларусі
Дастойны Архімандрыт Сяргeй!
Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць Вам, Шаноўным Cвятарам і Bернікам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця.

Дата 11 сакавіка з’яўляецца вельмі важнай для Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Мы вельмі ўдзячныя а. Аляксандру Надсану, Апостальскаму візітатару для беларусаў замежжа, які 25 гадоў таму цэлебраваў беларускамоўную службу ў Мінску. Гэты гістарычны момант даў пачатак адраджэнню Беларускай Уніяцкай Царквы ў нашай краіне.
Сардэчна i шчыра дзякую Вам за нястомную працу i вялiкi ўклад y адраджэннe Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, за Вашую адданую і шчырую паслугу.
Да словаў падзякі ўсім, хто прычыняецца да развіцця Божай справы ў нашай краіне, хочацца дадаць пажаданні, каб Вашыя душпастырскія высілкi, духавенства і вашых вернікаў прыносілі шчодры плён і служылі паглыбленню супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцый.
У духу малітвы i еднасці ў Хрысце
+ Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі