Пошук

Каляндар

 


8.04.2015
Як і чым жыве моладзь Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы?БГКЦ у гэтым годзе адзначае 25-гадовы юбілей аднаўлення адкрытай душпастырскай дзейнасці. Чым жыве моладзь БГКЦ?

Пра гэта сказана ў роліку і запісана тут.
5.04.2015
Віншавальны ліст Прэфекта Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытай дзейнасці беларускіх грэка-католікаўНа Свята Пасхі Хрыстовай Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў Высокадастойны Кардынал Леанарда Сандры даслаў на рукі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея(Гаека) віншавальны ліст з нагоды 25-годдзя аднаўлення літургічнага жыцця і адкрытага душпастырства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
4.04.2015
У Чырвоным касцёле ў Вялікую Пятніцу грэка-католікі і рыма-католікі разам прайшлі ў працэсіі ды ўшанавалі ПлашчаніцуГрэка-каталіцкія святары адслужылі вячэрню Вялікай Пятніцы а працэсію з Плашчаніцай узначалілі архімандрыт Сяргей (Гаек) і пробашч Чырвонага касцёла кс. Уладзіслаў Завальнюк.

У час гэтага набажэнства вернікі двух абрадаў: грэка-каталіцкага і рыма-каталіцкага маліліся разам за пераследваных хрысціян ды за хрысціян у Святой Зямлі.
3.04.2015
У Вялікую Пятніцу і Пасхальную ноч грэка-католікі Мінска моляцца ў Чырвоным касцёлеВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 3.04.2015
Чырвоны касцёл – галоўны храм
гадз. 18:15 – Вячэрня з выносам Плашчаніцы,
Працэсія і адпявянне Плашчаніцы.


НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА – 5.04.2015
Чырвоны касцёл – галоўны храм
гадз. 00:00 – Пасхальная працэсія і Пасхальная Ютрань
Літургія Ўваскрасення Гасподняга,

Асвячэнне велікодных страваў.
1.04.2015
Дні Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя 2015 г.Расклад Службаў у парафіі Праведнага Язэпа

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – 2.04.2015
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых

Споведзь

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 3.04.2015
СЛУЖБА ў ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ – верхні храм
(для ўсіх парафій г. Мінска)
гадз. 18:15 – Вячэрня з выносам Плашчаніцы
і Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга

Споведзь
31.03.2015
Прыёр Супольнасці Тэзэ наведае МінскПрыёр Супольнасці Тэзэ (Taizé) брат Алоіс разам з чатырма іншымі братамі ў бліжэйшы час здзейсніць пілігрымкі ў Маскву, Мінск, Кіеў і Львоў. У Мінску яны будуць знаходзіцца 13-14 красавіка 2015 г.

У панядзелак, 13 красавіка а 19:15, адбудзецца малітва з спевамі Тэзэ ў рыма-каталіцкай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля якой пройдзе сустрэча з братамі.

У аўторак, 14 красавіка а 18:00 запланаваныя малітва і сустрэча ў храме грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6),

а 20:00 — сустрэча ў праваслаўнай царкве «Усіх смуткуючых радасць».
Паводле КРЫНІЦА.INFO
27.03.2015
Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя 2015 г.Расклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

Парафія Праведнага Язэпа 
і Парафія святога Міколы Цудатворцы

(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа:
вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК – 30.03.2015
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
Духоўнае настаўленне, Споведзь

ВЯЛІКІ АЎТОРАК – 31.03.2015
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
Духоўнае настаўленне, Споведзь

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА – 1.04.2015 
гадз. 17:30 – Споведзь
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
Міраванне

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – 2.04.2015
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых

Споведзь

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 3.04.2015
СЛУЖБА ў ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ – верхні храм (для ўсіх парафій г. Мінска)
гадз. 18:15 – Вячэрня з выносам Плашчаніцы
і Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга

Споведзь

ВЯЛІКАЯ СУБОТА – 4.04.2015
гадз. 10.00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.; Асвячэнне велікодных страваў
27.03.2015
Адышоў у вечнасць першаіерарх Асірыйскай Царквы Ўсходу26 сакавіка на 80-м годзе жыцця памёр Каталікос-Патрыярх Асірыйскай Царквы Усходу Мар Хнанья Дынха IV. Іерарх памёр у клініцы горада Рочэстар, штат Мінесота, у ЗША, паведамляе Асырыйская грамадская арганізацыя «Бнета».

Мар Хнанья Дынха IV нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Дарбендок (Ірак). У 1949 годзе быў пасвечаны ў дыякана, у 1957-м — ў святара і накіраваны на служэнне ў Іран. У 1962 годзе ў Тэгеране пасвечаны ў біскупа. Пасля ўзначаліў мітраполію Ірана і Тэгерана, якая пуставала з 1915 года, заснаваў духоўную семінарыю і выступіў у абарону асірыйскіх нацыянальных правоў і інтарэсаў.
27.03.2015
Апостальская Сталіца заклікала да дапамогі Украіне26 сакавіка прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры арганізацыях ААН у Жэневе арцыбіскуп Сільвано Тамазі выступіў на 25-й сесіі Рады па правах чалавека з заявай адносна сітуацыі ва Украіне.

Арцыбіскуп пацвердзіў блізкасць Святога Пасаду да ўкраінскага народа і падкрэсліў неабходнасць выканання міжнароднага права адносна тэрыторыі і межаў Украіны з мэтай забеспячэння стабільнасці на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях, а таксама аднаўлення законнасці і правапарадку ў краіне на аснове поўнага выканання правоў чалавека.
21.03.2015
Венгерская Грэка-Каталіцкая Царква атрымала статус мітраполіі свайго праваУ пятніцу, 20 сакавіка 2015 г. Рымскі Апостальскі Пасад абвясціў рашэнне Яго Святасці Папы Францішка аб кананічнай рэарганізацыі Венгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы ды наданне ёй статусу Царквы-мітраполіі свайго права.

Святы Айцец узвысіў грэка-каталіцкую епархію Хайдудорагу да ўзроўню мітраполіі (з катэдрай у горадзе Дэбрэцэн) прызначыўшы яе біскупа Філіпа (Кочыша) першым мітрапалітам.

Папа таксама ўзвысіў Апостальскі Экзархат Мішкальца да ўзроўню епархіі ў складзе мітраполіі і прызначыў яе першым біскупам былога экзарха ўладыку Атанаса (Ораса).

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier