Венгерская Грэка-Каталіцкая Царква атрымала статус мітраполіі свайго права
У пятніцу, 20 сакавіка 2015 г. Рымскі Апостальскі Пасад абвясціў рашэнне Яго Святасці Папы Францішка аб кананічнай рэарганізацыі Венгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы ды наданне ёй статусу Царквы-мітраполіі свайго права. Святы Айцец узвысіў грэка-каталіцкую епархію Хайдудорагу да ўзроўню мітраполіі (з катэдрай у горадзе Дэбрэцэн) прызначыўшы яе біскупа Філіпа (Кочыша) першым мітрапалітам. Папа таксама ўзвысіў Апостальскі Экзархат Мішкальца да ўзроўню епархіі ў складзе мітраполіі і прызначыў яе першым біскупам былога экзарха ўладыку Атанаса (Ораса). Адначасова на частцы тэрыторыі былой епархіі Хайдудорагу ўтвораная епархія Ньірэдзьхазы ды яе часовым адміністратарам ( sede vacante) прызначаны біскуп Атанас. Апостальскі Візітатр БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў іерархам Венгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы прывітанні і віншаванні з нагоды павышэння статусу іхняй Царквы.
|