Дэлегацыя Беларускай Грэка-Каталіцкая Царквы прыняла ўдзел у святкаванні памяці Св. Язафата ў Рыме.12 лістапада 2015 г., у свята святамучаніка Язафата, дэлегацыя Беларускай Грэка-Каталіцкая Царквы прыняла ўдзел ва ўрачыстай Літургіі ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. Боскую Літургію пры алтары, дзе захоўваюцца мошчы святога, узначаліў архібіскуп Кірыл (Васіль), сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. З ім саслужылі іерархі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы (мітрапаліт Прэшаўскі Ян, біскук Кошыцкі Мілан і біскуп Братыслаўскі Пётр), біскуп украінскай епархіі ў Лондане Глеб і дапаможны біскуп Тарнопальскай архіепархіі Теадор, а таксама прадстаўнікі беларускага грэка-каталіцкага духавенства архімандыт Сяргей (Гаек) і іераманах Лявонцій (Тумоўскі). Акрамя таго, Літургію саслужылі шматлікія святары з Украіны, Славакіі, Расіі, Харватыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Італіі (некаторыя лацінскага абраду).