Пошук

Каляндар

 


11.03.2016

Да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага «Божага журналіста» — а. Льва ГарошкіСын беларускіх сялян, дзякуючы якому Святы Пасад зразумеў і прызнаў Беларусь як асобную нацыю са сваімі патрэбамі і памкненнямі, — айцец Леў Гарошка.

 

Будучы прадстаўнік сапраўднай духоўнай і інтэлектуальнай эліты беларускага народа нарадзіўся 11 сакавіка (па новым стылі) 1911 года ў вёсцы Трашчычы пад Навагрудкам.

Бацькі аддалі здольнага хлопчыка ў Навагрудскую беларускую гімназію, многія навучэнцы якой сталі адданымі прыхільнікамі беларускай справы.

10.03.2016
11 сакавіка 2016 г. спаўняецца 105 год ад нараджэння архімандрыта Льва ГарошкіПра што навучаў а. Леў Гарошка?

 

Прозвішча архімандрыта Льва Гарошкі вядомае ў колах БГКЦ у краіне і за мяжой. Не заўсёды, аднак, за гэтым стаяць таксама веды пра ягонае навучанне.

Прадстаўленне ўсіх зацікаўленасцяў а. Льва патрабавала б напісання асобнай кнігі. Можна ўсё ж зрабіць пэўную спробу зарысу галоўных тэмаў на падставе хаця б ягоных артыкулаў у часопісе “Божым Шляхам”.

Перад гэтым жа варта ўзгадаць асноўныя факты з жыцця святара, бо яны маюць свой уплыў на навучанне.

10.03.2016

Эфір тэлеперадачы з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла можна паглядзець у інтэрнэце9 сакавіка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 24» выйшла перадача, у якой прынялі ўдзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Гэта была першая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла ў неафіцыйнай абстаноўцы. 

Запіс тэлеэфіра дасяжны на афіцыйным youtube-канале «Беларусь 24». 

10.03.2016
НА ШЛЯХУ ДА ПАСХІ ХРЫСТОВАЙ  2016Велікапосныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска


Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Капліца душпаст. цэнтра, зав. Снежны д. 7

Рэкалекцыі праводзіць а. Васіль Ягораў (з Магілёва)

- СУБОТА, 12 сакавіка 2016.
гадз. 19:00 - Вячэрня, духоўная канферэнцыя, споведзь

- НЯДЗЕЛЯ, 13 сакавіка 2016.
гадз. 10:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь

9.03.2016

Мітрапаліт Павел: для візіту ў Беларусь Папы Рымскага запрашэння прэзідэнта малаДля візіту Папы Рымскага ў Беларусь аднаго запрашэння беларускага прэзідэнта недастаткова. Яго неабходна ўзгадніць з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 24» Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

 

Паводле яго слоў, запрашэння прэзідэнта будзе дастаткова, калі Пантыфік прыбудзе ў Мінск у якасці кіраўніка Ватыкана, а не прадстаяцеля Каталіцкай Царквы. «Паколькі Беларусь — гэта кананічная тэрыторыя Рускай праваслаўнай царквы», — падкрэсліў ён.

 

Каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, які таксама ўдзельнічаў у перадачы, прызнаў, што Ватыкан заўсёды прытрымліваецца правіла не наведваць краіны, дзе ёсць іншая Царква большасці, не атрымаўшы ад яе згоды. Пры гэтым ён выказаў надзею, што візіт Папы Рымскага ў Беларусь усё ж адбудзецца і, магчыма, супадзе з чарговай яго сустрэчай з Патрыярхам Маскоўскім.

9.03.2016

Праваслаўныя вернікі: час прызнаць праўду пра львоўскі псеўдасабор 1946 годаГрупа вядомых праваслаўных хрысціян свету апублікавала 7 сакавіка 2016 г. заяву аб жахлівай праўдзе пра львоўскі псеўдасабор 1946 года, які дазволіў сталінскаму рэжыму ліквідаваць Украінскую Грэка-Каталіцкую Царкву.

 

“Руская Праваслаўная Царква ў сваёй паўнаце не можа лічыцца адказнай за рашэнні, прынятыя царкоўным свяшчэннаначаллем, што знаходзіліся пад ціскам тэрору і маніпулявання з боку НКВД-КГБ. Аднак, мы, праваслаўныя хрысціяне, адчуваем сябе адказнымі за злачыннае маўчанне вакол знішчэння гэтай Царквы савецкім рэжымам пры ўдзеле Маскоўскага Патрыярхата”, - напісалі праваслаўныя інтэлектуалы з Расіі, Украіны, Францыі, Галандыі і ЗША.

8.03.2016

Першаіерарх УГКЦ аб сустрэчы ў Ватыкане: Папа Францішак пачуў насЗверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы арцыбіскуп Святаслаў (Шаўчук), распавядаючы аб выніках візіта ў Рым і сустрэчы з Папам Францішкам, 5 сакавіка запэўніў вернікаў і духавенства сваёй Царквы: “Папа нас пачуў».

 

Мэтай сустрэчы з пантыфікам было абмеркаванне спрэчных параграфаў падпісанай 12 лютага на Кубе Папам Францішкам і Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам Дэкларацыі, у якіх, на думку часткі ўкраінцаў, непразрыста гаворыцца аб статусе УГКЦ і намерах адносна яе Рускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхата, а таксама аб сутнасці ваеннага канфлікта на ўсходзе Украіны.

29.02.2016

«Я да сёння пад вялікім уражаннем»: у Мінску сустрэліся ўдзельнікі Нацыянальнай пілігрымкі на Святую ЗямлюБеларускія вернікі, якія прымалі ўдзел у Нацыянальнай пілігрымцы на Святую Зямлю ў верасні 2015 года, падчас якой былі ўсталяваны памятныя дошкі з гімнам Марыі «Magnificat» і гімнам Захарыі «Benedictus», сабраліся ў Мінску на сустрэчы з адказным за пілігрымку кс. Раманам Факсінскім. У сустрэчы ўдзельнічалі некаторыя грэка-каталіцкія пілігрымы разам з айцом Андрэем Абламейкам.

 

Сустрэча прайшла ў доме епіскапату. Першай часткай стала святая Імша, якую кс. Раман Факсінскі для ўсіх сабраных цэлебраваў у капліцы Душпастырскага цэнтра. У другой частцы ўдзельнікі ў нефармальнай атмасферы за гарбатай дзяліліся сваімі ўражаннямі і пераглядалі фотаздымкі з пілігрымкі. 

29.02.2016

Хрысціянскае сёння: у Вільнюсе прэзентавалі фільм пра першы абраз Езуса Міласэрнага21 лютага ў Вільнюсе ў кінатэатры «Форум Сінема Вінгіс» быў прэзентаваны фільм «Першы абраз Божай Міласэрнасці. Нячутая гісторыя невядомага шэдэўра», прысвечаны асобам і гісторыі, звязанымі з культам Божай Міласэрнасці.

На прэзентацыі фільма прысутнічалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які распавёў Сatholic.by больш падрабязна пра гэты мастацкі праект, пра ўзнікненне і рэалізацыю ідэі, рэжысёра і некаторыя моманты кінастужкі.

Распачынаючы працу над гэтым фільмам, яго стваральнікі атрымалі благаслаўленне ад Папы Францішка. Падрыхтоўка праекта заняла каля года. 

26.02.2016

Грэка-каталіцкая моладзь запрашае на малітоўнае чуванне – 27 лютага 2016 г.Суботні вечар перад Надзеляй Крыжапаклоннай (ІІІ Вялікага посту) традыцыйна з’яўляецца для грэка-католікаў Мінска вечарам малітвы за Беларусь.

 

Моладзь грэка-каталіцкіх парафій горада Мінска запрашае ўсіх, хто жадае, (асабліва хрысціянскую моладзь), далучыцца да супольнай малітвы, якая пройдзе ў капліцы грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, што на зав. Снежным д. 7. (ст. метро “Маладзёжная”).

 

Субота, 27 лютага 2016 г. у 19:00 гадз.

-          Вячэрня са Старазапаветнымі чытаннямі (парэміі)

-          ліцця (благальныя малітвы)

-          пакланенне св. Крыжу Гасподняму

-          Вялікапосная катэхеза


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier