Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Першаіерарх УГКЦ аб сустрэчы ў Ватыкане: Папа Францішак пачуў нас
Мэтай сустрэчы з пантыфікам было абмеркаванне спрэчных параграфаў падпісанай 12 лютага на Кубе Папам Францішкам і Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам Дэкларацыі, у якіх, на думку часткі ўкраінцаў, непразрыста гаворыцца аб статусе УГКЦ і намерах адносна яе Рускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхата, а таксама аб сутнасці ваеннага канфлікта на ўсходзе Украіны.
Сустрэча адбылася напярэдадні 70-й гадавіны так званага “Львоўскага сабора”, на якім дзейнасць УГКЦ была забароненая. «Мы прыехалі папрасіць пантыфіка ў Год міласэрнасці дапамагчы людзям, якія пакутуюць ва Украіне», – кажа зверхнік УГКЦ пра мэту паездкі, паведамляе ugcc.fr.
Таксама арцыбіскуп распавёў, што разам з іншымі іерархамі УГКЦ падрыхтаваў зварот, у якім “даносіцца да ўвагі сусветнай грамадскасці інфармацыя пра агрэсію і гібрыдную вайну супраць Украіны і распавядаецца пра пакуты мільёнаў нявінных людзей”, пра выпадкі “зверстваў, выкрадання, увязнення і катавання”, пра палітыку ўціску ў дачыненні да крымскіх татараў. «Я сказаў пантыфіку: народ пакутуе, Ваша Святасць, і чакае Вашых абдымкаў. Папа Францыск даў выразна зразумець, што будзе дзейнічаць», – кажа арцыбіскуп Святаслаў.
«Для ўкраінцаў, якія належаць да розных Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў, і нават для няверуючых, Папа Францішак з’яўляецца глабальным маральным аўтарытэтам, які кажа праўду”, – кажа іерарх, даводзячы словы Папы Францішка аб тым, што экуменічныя пытанні памід Масквой і Ватыканам ніколі не будуць вырашацца коштам Усходняй Каталіцкай Царквы.
Паводле Krynica.info |
|
8.03.2016
|






Сёньняшняе чытаньне:
