Грэка-каталіцкая моладзь запрашае на малітоўнае чуванне – 27 лютага 2016 г.
Суботні вечар перад Надзеляй Крыжапаклоннай (ІІІ Вялікага посту) традыцыйна з’яўляецца для грэка-католікаў Мінска вечарам малітвы за Беларусь.
Моладзь грэка-каталіцкіх парафій горада Мінска запрашае ўсіх, хто жадае, (асабліва хрысціянскую моладзь), далучыцца да супольнай малітвы, якая пройдзе ў капліцы грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, што на зав. Снежным д. 7. (ст. метро “Маладзёжная”).
Субота, 27 лютага 2016 г. у 19:00 гадз.
- Вячэрня са Старазапаветнымі чытаннямі (парэміі)
- ліцця (благальныя малітвы)
- пакланенне св. Крыжу Гасподняму
- Вялікапосная катэхеза
|