Пошук

Каляндар

 


20.02.2025

Хіратанія падсакратара Дыкастэрыі Ўсходніх ЦэркваўБіскупскую хіратанію манс. Філіпа Чампанэлі, якая адбылася ў базыліцы св. Пятра ў Рыме 19 лютага 2025 г., узначаліў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці, прэфект Дыкастэрыі Усходніх Цэркваў.

 

На гэтай біскупскай хіратоніі быў шырока прадстаўлены хрысціянскі Усход - разам з ерархамі  і духавенствам лацінскага абраду ўдзельнічалі ў ёй біскупы і святары усходніх каталіцкіх Цэркваў розных традыцый.

20.02.2025

ДЭКАДА ЎШАНАВАННЯ СВВ. КІРЫЛА І МЯТОДА19 лютага 2025 - у Мінску прайшоў Дзень малітвы за беларускіх біблеістаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, разпаўсюджвальнікаў Бібліі.   

 

У Парафіях ды Супольнасцях грэка-каталіцкіх у Беларусі, праходзіць Дэкада ўшанавання святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода. 14 - 23 лютага, узгадваюцца Постаці, якія на працягу гісторыі былі носьбітамі Спадчыны Святых Салунскіх Братоў на Беларускіх Землях. Вернікі так сама наведваюць месцы, дзе гэтыя Постаці мужна неслі сведчанне веры, надзеі ды любові.

17.02.2025

Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Юзафа СтанеўскагаДарагія браты і сёстры ў Хрысце!


Нядаўна мы адзначалі Сусветны дзень хворага, калі маліліся за ўсіх хворых і церпячых, а таксама за людзей, якія іх лечаць і апякуюцца імі. Хрыстус Пан сказаў: «Няспынна маліцеся» (1 Тэс 5, 17).

17.02.2025

УРАЧЫСТАСЦЬ СЛАВЯНСКІХ ПЕРШААПОСТАЛАЎ У РЫМЕУ пятніцу 14 лютага 2025 г. у базыліцы св. Клімента ў Рыме ўрачыста ўшанавалі святых Кірыла і Мятода Апосталаў славянаў і Cузаступнікаў Еўропы. 

 

Святую Імшу ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Славеніі ўладыка  Андрэй Сае (біскуп дыяцэзіі Нова Места). З ім саслужылі іерархі і святары рымскага і візантыйскага абрадаў з розных славянскіх краінаў - сярод іх беларускі грэка-каталіцкі ераманах а. д-р Лявонцій (Тумоўскі).  У св. Імшы ўдзельнічалі вернікі - рымскія студэнты і пілігрымы а таксама і дыпламаты з краінаў звязаных з місійнай дзейнасці Салунскіх Братоў. 

16.02.2025

У Росіцы прайшлі зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры15 лютага 2025 г. ў Росіцкім санктуарыі ў чарговы раз сабраліся пілігрымы з розных куточкаў Беларусі, каб аддаць даніну памяці благаслаўлёным айцам марыянам, мучанікам Другой сусветнай вайны. Узначаліў Эўхарыстыю ў гонар росіцкіх пакутнікаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.

 

Распачаліся ўрачыстасці а 12-ай гадзіне супольнай ружанцовай малітвай перад Найсвяцейшым Сакрамантам. Ахвотныя ў гэты час мелі магчымасць прыступіць да споведзі, каб з чыстым сэрцам прыняць удзел у Эўхарыстыі.

13.02.2025

Напярэдадні свята Апосталаў Славянаў - віншуем стваральнікаў прыкладання «Малітоўнік. Каляндар БГКЦ»Папа Францішак на Агульнай аўдыенцыі, 12 лютага 2025 г. узгадаў святых Кірыла і Мятода як першых "распаўсюджвальнікаў хрысціянскай веры". У сучасным свеце гэтая місія праходзіць і ў сфэры электронных СМІ. 

 

Напярэдадні свята Апосталаў Славянаў віншуем стваральнікаў і рэдактараў прыкладання  «Малітоўнік. Каляндар БГКЦ» (Прыкладанне для Android).

6.02.2025
Пантыфік: хрысціяне – як аскепкі, пакліканыя вярнуцца да адзінстваХрысціяне, якія ўсё яшчэ падзелены, падобны на “аскепкі”, якія павінны вярнуцца да адзінства ў вызнанні адзінай веры, - нагадаў Папа падчас сустрэчы з праваслаўных духавенствам.

 

6 лютага 2025 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў Доме святога Марты ў Ватыкане дэлегацыю маладых святароў і манахаў Армянскай, Копцкай, Эфіопскай, Эрытрэйскай, Маланкарскай і Сірыйскай Праваслаўных Цэркваў, якія прымаюць удзел у семінары, арганізаваным Дыкастэрыяй спрыяння хрысціянскаму адзінству.

6.02.2025
Сусветная Рада Цэркваў пра агульную дату святкавання ВялікадняГенеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў пастар Джэры Пілэй з удзячнасцю ўспрыняў заклікі хрысціянскіх лідараў да ўсталявання адзінай даты святкавання Вялікадня.

 

Нядаўна Папа Францішак на заканчэнні 58-га Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян у Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі ў Рыме заклікаў усіх хрысціян дасягнуць прагрэсу ў пытанні агульнай даты Вялікадня.

4.02.2025

У Новасібірску адбылося біскупскае пасвячэнне айца езуіта2 лютага ў катэдры Перамянення Пана ў Новасібірску адбылося біскупскае пасвячэнне а. Штэфана Ліпке SJ, паведамляе сайт jezuity.by.


Урачыстасць, у якой прынялі ўдзел біскупы з Расіі, Казахстана і Турцыі, узначаліў ардынарый дыяцэзіі Перамянення Пана біскуп Іосіф Верт SJ. На цырымоніі прысутнічалі дэлегацыя з Польшчы на ​​чале з айцом-правінцыялам Збігневам Ленчкоўскім SJ, а таксама езуіты, якія працуюць у Віцебску, Бішкеку, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Томску і Новасібірску, прадстаўнікі пасольства Германіі. З радзімы прыехалі родныя а. Штэфана: ягоныя бацькі і цётка.

31.01.2025
Кардынал Клаўдыё Гуджэроці завяршыў візіт у СірыюПасланнік Францішка завяршыў сваё падарожжа ў Сірыю. Ён наведаў Дамаск, Алепа, Хомс, а таксама манаскую супольнасць Мар Муса. Асноўная мэта місіі – данесці любоў і падтрымку Папы мясцовым вернікам і духавенству, а таксама засведчыць яго блізкасць да ўсяго сірыйскага народа.

 

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэч з сірыйцамі, якія сутыкаюцца з вялікімі цяжкасцямі ў паўсядзённым жыцці: шырока распаўсюджанай беднасцю, адсутнасцю вады, электрычнасці і ацяплення, нявызначанасцю будучыні. Нягледзячы на стан прастрацыі, у якім цяпер знаходзяцца людзі, пасланне Францішка аб блізкасці было ўспрынята як бальзам для душы. "Калі вы прыносіце прывітанне і суцяшэнне Папы, гэта мае вельмі моцны ўплыў на людзей”, - адзначыў іерарх.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier