Пошук

Каляндар

 

УРАЧЫСТАСЦЬ СЛАВЯНСКІХ ПЕРШААПОСТАЛАЎ У РЫМЕ  


УРАЧЫСТАСЦЬ СЛАВЯНСКІХ ПЕРШААПОСТАЛАЎ У РЫМЕУ пятніцу 14 лютага 2025 г. у базыліцы св. Клімента ў Рыме ўрачыста ўшанавалі святых Кірыла і Мятода Апосталаў славянаў і Cузаступнікаў Еўропы. 

 

Святую Імшу ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Славеніі ўладыка  Андрэй Сае (біскуп дыяцэзіі Нова Места). З ім саслужылі іерархі і святары рымскага і візантыйскага абрадаў з розных славянскіх краінаў - сярод іх беларускі грэка-каталіцкі ераманах а. д-р Лявонцій (Тумоўскі).  У св. Імшы ўдзельнічалі вернікі - рымскія студэнты і пілігрымы а таксама і дыпламаты з краінаў звязаных з місійнай дзейнасці Салунскіх Братоў. 

 

Пасля св. Імшы ўдзельнікі ў працэсіі спусціліся ў ніжнюю базыліку, дзе знаходзіцца магіла св. Кірыла. Там быў зачытаны фрагмент казання Папы Яна Паўла ІІ ў Велеградзе (ад 22 красавіка 1990 г.)

 

УРАЧЫСТАСЦЬ СЛАВЯНСКІХ ПЕРШААПОСТАЛАЎ У РЫМЕУРАЧЫСТАСЦЬ СЛАВЯНСКІХ ПЕРШААПОСТАЛАЎ У РЫМЕ


17.02.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier