Пошук

Каляндар

 

Сусветная Рада Цэркваў пра агульную дату святкавання Вялікадня  


Сусветная Рада Цэркваў пра агульную дату святкавання ВялікадняГенеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў пастар Джэры Пілэй з удзячнасцю ўспрыняў заклікі хрысціянскіх лідараў да ўсталявання адзінай даты святкавання Вялікадня.

 

Нядаўна Папа Францішак на заканчэнні 58-га Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян у Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі ў Рыме заклікаў усіх хрысціян дасягнуць прагрэсу ў пытанні агульнай даты Вялікадня.

 

Генеральны сакратар Рады падкрэсліў, што выказванні па гэтым надзённым пытанні знаходзяць шырокую падтрымку сярод касцельных лідараў і тэолагаў.

 

Пастар Пілэй падкрэсліў, што гэтыя намаганні адлюстроўваюць фундаментальнае бачанне хрысціянскай еднасці. Адказваючы на пытанне пра магчымасць удзелу Рускай Праваслаўнай Царквы ў гэтым працэсе, ён адзначыў: "Радасць ад вырашэння была б большай, калі б усе Цэрквы былі ўцягнутыя ў гэты працэс, уключаючы РПЦ. Сусветная Рада Цэркваў імкнецца да еднасці, а не да падзелу."

 

Варта адзначыць, што адразу пасля выказвання Папы Францішка Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І, выступаючы перад Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы ў Страсбургу, таксама падтрымаў працяг братэрскага дыялогу па гэтым пытанні.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


6.02.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier