Пошук

Каляндар

 

Напярэдадні свята Апосталаў Славянаў - віншуем стваральнікаў прыкладання «Малітоўнік. Каляндар БГКЦ»  


Напярэдадні свята Апосталаў Славянаў - віншуем стваральнікаў прыкладання «Малітоўнік. Каляндар БГКЦ»Папа Францішак на Агульнай аўдыенцыі, 12 лютага 2025 г. узгадаў святых Кірыла і Мятода як першых "распаўсюджвальнікаў хрысціянскай веры". У сучасным свеце гэтая місія праходзіць і ў сфэры электронных СМІ. 

 

Напярэдадні свята Апосталаў Славянаў віншуем стваральнікаў і рэдактараў прыкладання  «Малітоўнік. Каляндар БГКЦ» (Прыкладанне для Android).

 

Паводле задумы стваральнікаў, у час інтэрнэту і смартфонаў, гэтая праграма павінна стаць свайго роду новай «Малой падарожнай кніжкай» для вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы і ўсіх, хто хацеў бы жыць і маліцца па-беларуску паводле традыцыі Царквы візантыйскага абраду.


У гэтай праграме вы знойдзеце:

• Царкоўны каляндар БГКЦ

• Літургічныя чытаньні на кожны дзень і ў сьвяты

• Кароткія жыцьці сьвятых

• Богаслужбовыя тэксты

• Малітвы на розныя патрэбы

• Акафісты

• Ружанец

• Біблія па-беларуску (пераклады В. Сёмухі, А. Бокуна, кс. У. Чарняўскага)

• Біблія ў Сінадальным расейскім перакладзе

• Псалтыр (пераклад а. А. Надсана)

• План для прачытаньня Бібліі за год

• Беларускія хрысьціянскія песьні

• Карысная інфармацыя для вернікаў

• Таксама адрасы парафіяў БГКЦ і іншае.

 

«Малітоўнік. Каляндар БГКЦ» - праграма, задуманая і распрацаваная з дапамогай вернікаў грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці да 500-годдзя выданьня Бібліі Францішка Скарыны і 400-годдзя Базыльянскага чыну сьв. Язафата.

 

Падборка і падрыхтоўка тэкстаў для праграмы, агульны дызайн – Ігар Бараноўскі.

 

Літургічныя тэксты, малітвы і акафісты – паводле сайту «Часасловец» і матэрыялаў літургічнага архіва Парафіі.

 

Тэксты літургічных чытаньняў – паводле Бібліі ў беларускім перакладзе Васіля Сёмухі (можна зьмяніць на пераклад Антона Бокуна або кс. Уладзіслава Чарняўскага).

 

Распрацоўка праграмы і тэхнічная рэалізацыя праекту – Алег Дыдышка.

 

Спампаваць дадатак на свой Android можна па спасылцы.


13.02.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier