Францішак: “Імя Бога – Міласэрнасць”.
У кнізе “Імя Бога – Міласэрнасць” Папа рымскі Францішак у простых і непасрэдных словах звяртаецца да кожнага чалавека, будуючы з ім асабісты, братэрскі дыялог.
На кожнай старонцы гэтай кнігі адчуваецца яго прагненне дайсці да ўсіх. Папа з любоўю адносіцца да людзей, якія дазналі крыўды і адвярнуліся ад Царквы, разарвалі сувязь з Богам. Таксама, нагадвае, што кожны, нават Папа, мае патрэбу ў Божай Міласэрнасці, таму што з’яўляецца грэшнікам. Ніхто не можа устанавіць межаў Міласэрнасці Бога, які прабачае.
Састарэлі і сцёрліся сёння такія словы, як узаемнае паразуменне, спачуванне і міласэрнасць. Спрабуе асвяжыць іх Папа Францішак.