Пошук

Каляндар

 


27.12.2016

Праведны Язэп – прыклад мужнай веры ды нястомнай надзеіМінская парафія Праведнага Язэпа адсвяткавала парафіяльнае свята

 

У панядзелак – 26 снежня 2016 г. грэка-каталіцкая парафія Праведнага Язэпа ў Мінску святкавала сваё парафіяльнае свята. У царкоўным календары ў гэты дзень ушаноўвалася Найсвяцейшая Багародзіца (Сабор Багародзіцы) ды Праведны Язэп.

 

Боскую Літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні а. Аляксандра Шыбекі – адміністратара парафіі.

26.12.2016

Хрысціянскія Цэрквы Святой Зямлі заклікалі да павагі рэлігійКіраўнікі хрысціянскіх Цэркваў у Святой Зямлі звярнуліся да вышэйшых уладаў у рэгіёне бараніць і паважаць усе рэлігіі і іх рытуалы. “Бягучы рэлігійны статус храмаў і касцёльных устаноў бароніць гэтую далікатную сітуацыю"”, - гаворыцца ў сумесным пасланні з нагоды Божага Нараджэння, апублікаваным на інтэрнэт-партале “Abouna”.

 

У той жа час, кіраўнікі супольнасцяў заклікалі адказных палітыкаў, каб “на карысць грамадства” прытрымліваліся “шляху міру, справядлівасці і прымірэння”, паколькі жыхары Святой Зямлі жывуць у пастаянным страху “вайны, насілля, кровапраліцця, высылкі, прыгнёту і ўсіх іншых відаў пераследу”. Яны падкрэслілі, што святыя месцы і паломніцкія цэнтры з’яўляюцца “крыніцай сілы і падтрымкі”, і ў той жа час спрыяюць узаемнай павазе паміж рознымі супольнасцямі.

24.12.2016
Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на Божае Нараджэнне 2016 годаПачэсныя Айцы Святаслужыцелі!

Любыя ў Госпадзе Манахі, Манахіні, Браты Семінарысты!

Дарагія Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

 

Адвеку нечувана было, каб Бог Ісус на зямлі з’явіўся 

і пажыў сярод людзей, 

нашы недамаганні і хворасці на сябе ўзяў…

Францішак Скарына, Акафіст Імю Ісусаваму, кандак 7.

 

1.Такімі словамі 500 год таму сын Беларускай Зямлі – Францішак Скарына з Полацка выказваў сваё захапленне Таямніцай Уцелаўлення Спрадвечнага Слова Божага – Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста.

Ужо больш за тысячу гадоў беларускія хрысціяне ўсходняй традыцыі з пабожнай пашанай радасна спяваюць візантыйскі трапар: “Нараджэнне Тваё, Хрысце Божа наш, заззяла на ўвесь свет святлом пазнання”.

Гэта выраз радаснай веры ў словы, якія Ісус Хрыстос сказаў пра Сябе: “Я святло свету, хто ідзе за Мной, не ходзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця” (Ян 8,12).

Хрыстовае святло дайшло і да нашых праайцоў - праз стагоддзі хрысціянская вера і хрысціянскі культ кшталтавалі жыццё беларускага народу ды прыносілі плады прасвятлення і культуры: пісьменнасць, адукацыю, іканаграфію, архітэктуру, музыку, мастацтва.

23.12.2016

Грэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайУ пятніцу – 23 снежня 2016 г., у 18:30 Статуя Маці Божай Фацімскай прыбыла ў капліцу грэка-каталіцкага цэнтра св. Язэпа (па вул. Арджанікідзе 6). Статую віталі святары і вернікі ўсіх 4-х мінскіх грэка-каталіцкіх парафій. Ва ўрачыстасці ўдзельнічала група рыма-каталіцкай моладзі. Гасцём урачыстасці быў так сама іераманах Лявонцій (Тумоўскі) з Наваполацка, які у Рыме рыхтуе дакторскую дысэртацыю.

 

Боскую Літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні 5-ці святароў.

23.12.2016
Поўны расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў на свята Раства Хрыстовага 2016 г. ў г. МінскуСУБОТА, 24 снежня – Святы Вечар перад Раством Хрыстовым


Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзе д. 6

 

гадз. 18:30 – Літургія св. Яна Залатавуснага; Ліцця з блаславеннем хлябоў

Дзяленне каляднай прасфорай

23.12.2016
Расклад перадач на беларускіх тэлеканалах з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння Увечары 24 снежня, у вігілію ўрачыстасці Нараджэння Пана, традыцыйна ва ўсіх касцёлах свету цэлебруецца прыгожая літургія. У нашай краіне штогод з розных касцёлаў ладзіцца тэлетрансляцыя вігілійнай святой Імшы. Сёлета яна будзе праходзіць з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве.
22.12.2016

Споўнілася 15 год з дня смерці а. Уладзіслава Чарняўскага22 снежня 2016 г. спаўняецца 15 год ад смерці а. Уладзіслава Чарняўскага, беларускага рыма-каталіцкага святара, які праз пераклады на беларускую мову Бібліі і рыма-каталіцкіх літургічных тэкстаў зрабіў вялікі ўнёсак у сучасную беларускую культуру.


На завяршэнне Году культуры ў Рэспубліцы Беларусь прапануем увазе чытачоў (яшчэ раз) некалькі звестак з ягонай біяграфіі (адрэдагаваных - на аснове розных крыніцаў а. Андрэем Абламейкам).

20.12.2016
Грэка-католікі Мінска вітаюць Маці Божую ФацімскуюСтатуя Маці Божай Фацімскай прыбывае ў грэка-каталіцкую парафію Праведнага Язэпа

(парафіяльны душпастырскі цэнтр па вул. Арджанікідзе д. 6) у Пятніцу - 23.12.2016 г., у 18:30.

 

Вітаюць яе грэка-католікі і рыма-католікі.

 

У 19:00 - гадз. Боская Літургія

Акафіст Багародзіцы

Літанія да Маці Божай

Фацімскі Ружанец

Малітоўнае чуванне

18.12.2016

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў беларускіх грэка-католікаў у Лондане з асвячэннем новапабудаванай царквы«Дарагі ойча Сяргей Стасевіч і ўся супольнасць Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, паважаныя прысутныя на ўрачыстасці асвячэння царквы святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа!

 

Ад імя ўсіх католікаў Беларусі рымскага абраду прагну шчыра павіншаваць усіх, хто прысутнічае на свяце, і ўсіх, хто меў дачыненне да гэтай падзеі. 

 

Гэта адзіная ў замежжы адмыслова пабудаваная беларуская грэка-каталіцкая царква і першая драўляная царква ў Лондане ад часоў Вялікага пажару 1666 года. Пабудаваная ў 30-ую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, яна таксама будзе храмам-помнікам усім ягоным ахвярам.

13.12.2016

НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГА 2016Перадкалядныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая
Капліца душпаст. цэнтра св. Язэпа, вул. Арджнікідзе д. 6
(Рэкалекцыі праводзіць а. Андрэй Буйніч з Ліды)

- НЯДЗЕЛЯ, 18 снежня 2016 г.
гадз. 10:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь
гадз. 15:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь

 

- ПАНЯДЗЕЛАК19 снежня 2016 г.
гадз. 18:00 - Споведзь
гадз. 19:00 – Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier