Пошук

Каляндар

 

Расклад перадач на беларускіх тэлеканалах з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння  


Расклад перадач на беларускіх тэлеканалах з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння Увечары 24 снежня, у вігілію ўрачыстасці Нараджэння Пана, традыцыйна ва ўсіх касцёлах свету цэлебруецца прыгожая літургія. У нашай краіне штогод з розных касцёлаў ладзіцца тэлетрансляцыя вігілійнай святой Імшы. Сёлета яна будзе праходзіць з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве.

 

Вігілія Божага Нараджэння — урачыстае свята, якое завяршае адвэнтавы перыяд. Слова «вігілія» лацінскага паходжання і азначае чуванне. З даўніх часоў у Касцёле існуе звычай: у дзень перад вялікай ўрачыстасцю Нараджэння Пана, якая адзначаецца 25 снежня, захоўваць строгі пост і праз усю ноч чакаць урачыстасць, молячыся разам да світання.

24 снежня 
«Беларусь 1»
21.40 — прамая трансляцыя святочнай літургіі ў вігілію Нараджэння Пана з касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве 
23.40 — прамая трансляцыя святочнай літургіі ў вігілію Нараджэння Пана з Ватыкана (узначальвае цэлебрацыю Папа Францішак)

25 снежня
«Беларусь 1»
08.20 — праграма «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне»

«Беларусь 24»
08.50 — праграма «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне»

«Беларусь 3»
07.40, 13.20 — «Размовы пра духоўнае» (з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і дырэктара музея старажытнай беларускай культуры Барыса Лазукі, які распавядзе пра іканаграфію свята Нараджэння Пана)
14.20 — прамая трансляцыя з Ватыкана святочнага паслання Папы Францішка і папскага благаслаўлення «Гораду і свету» (Urbi et orbi)
15.05 — канцэрт Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі «Сустрэча на Божае Нараджэнне»

Святочныя набажэнствы ў прамым эфіры ўбачаць таксама гледачы міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала. 

Падрыхтавала Валянціна Грамыка

паводле Catholic.by


23.12.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier