Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Грэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай Фацімскай  


Грэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайУ пятніцу – 23 снежня 2016 г., у 18:30 Статуя Маці Божай Фацімскай прыбыла ў капліцу грэка-каталіцкага цэнтра св. Язэпа (па вул. Арджанікідзе 6). Статую віталі святары і вернікі ўсіх 4-х мінскіх грэка-каталіцкіх парафій. Ва ўрачыстасці ўдзельнічала група рыма-каталіцкай моладзі. Гасцём урачыстасці быў так сама іераманах Лявонцій (Тумоўскі) з Наваполацка, які у Рыме рыхтуе дакторскую дысэртацыю.

 

Боскую Літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні 5-ці святароў.

 

“Багародзіца прыбывае да нас у Фацімскай статуі, каб на фінішу перадкаляднага посту умацаваць нашую веру, надзею ды любоў – каб мы маглі тым больш радосна сустрэць Ісуса Хрыста ў таямніцы Ягонага Раства” – сказаў архімандрыт Сяргей.

 

Пасля Літургіі ўсе прысутныя вернікі - з дапамогай міжпарафіяльнага хору “Прасфара” - адспявалі Акафіст Багародзіцы а рыма-каталіцкая моладзь памалілася літанію да Маці Божай і Фацімскі ружанец.

 

Наступныя гадзіны прызначаныя на асабістую малітву вернікаў.

 

Статую Маці Божай Фацімскай застаецца ў грэка-каталіцкай капліцы да 13:00 гадз. 24 снежня 2016 г.

 

Грэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай ФацімскайГрэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай Фацімскай


23.12.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier