Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


17.02.2017

Беларускіх святароў-асветнікаў узгадалі ў Вечным горадзе14 лютага 2017 г., у рымскай базыліцы св. Клімента Папы, адбылася Эўхарыстыя, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі славянскіх папскіх калегіумаў. Нагодай стаў успамін святых Кірыла і Мятода, Настаўнікаў Славянскіх і Апякуноў Еўропы, які адзначаецца ў Сусветнай Царкве ў гэты дзень.

 

Святую Імшу служылі высокія іерархі славянскага паходжання: славак - кардынал Юзаф Томка, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, славенец - кардынал Франц Родэ, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця і славак - архіепіскап Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. Саслужыла 90 святароў (двух абрадаў) з славянскіх краінаў. Прынялі ўдзел у св. Імшы таксама: Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) ды іераманах Лявонцій (Тумоўскі).

17.02.2017

«Белгазпрамбанк» вярнуў у Беларусь «Малую падарожную кніжку» Скарыны«Белгазпрамбанк» паведаміў 16 лютага пра папаўненні карпаратыўнай калекцыі «Малой падарожнай кніжкай», надрукаванай Францішкам Скарынам у Вільні ў 1522 годзе.


Помнік нацыянальнай кніжнай культуры набыты банкам з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, паведамляе tut.by.

 

Эксперты лічаць менавіта гэтую кнігу першай кнігай, выдадзенай на беларускіх землях. У 1520 годзе Францішак Скарына прыехаў у Вільню і пры падтрымцы бурмістра Якуба Бабіча ў 1522-м выдаў «Малую падарожную кніжку», а ў 1525-м — кнігу «Апостал».

16.02.2017

Копты згадваюць хрысціян-мучанікаў, забітых ісламістамі ў 2015 годзеУ 2015 годзе тэрарысты з «Ісламскай дзяржавы Сірыі і Леванта» забілі 21 хрысціяніна, якія належалі да егіпецкай Копцкай Царквы і адмовіліся адракацца ад сваёй веры.

Злачынства адбылася ў Лівіі, якая мяжуе з Егіптам і дзе працавалі хрысціяне. 15 лютага 2015 года ісламісты апублікавалі пяціхвіліннае відэа, у якім паказалі катаванне палонных хрысціян «людзям Крыжа, прыхільнікам варожай Егіпецкай Царквы».

14.02.2017

Папа Францішак: адвага, малітва і пакора – рысы вялікіх місіянераўАдвага, малітва і пакора з’яўляюцца адметнымі рысамі “вялікіх герольдаў”, якія дапамаглі Касцёлу пашырыцца ў свеце, падкрэсліў папа Францішак 14 лютага 2017 г. ва ўспамін святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

 

У гаміліі Пантыфік заўважыў, што сёння існуе патрэба ў сейбітах Божага слова і місіянерах, каб фармаваць вернікаў, як гэта рабілі святыя Кірыл і Мятод – сведкі Бога, якія ўмацавалі Еўропу. 

10.02.2017

Выстава ў гонар Францішка Скарыны будзе адкрытая ў Чырвоным касцёле ў Мінску 12 лютага 2017 г.Напярэдадні свята святых Кірылы і Мятода, Апякуноў Эўропы, што ў Каталіцкай Царкве адзначаецца 14 лютага, у “Белай залі” (ніжні храм) Чырвонага касцёла ў Мінску пройдзе адкрыццё выставы карцін мастакоў-удзельнікаў мастацкіх пленэраў імя Яна Хруцкага, арганізаваных у 2015 і 2016 гг. у Полацку пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай.

 

Выстава мае назву “Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў” і з’яўляецца знакам пашаны да славутага полацкага перакладчыка і друкара Бібліі.

6.02.2017

Беларускія грэка-католікі ўзгадваюць мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага5-га лютага 2017 г. споўнілася 380 год ад смерці мітрапаліта Уніяцкай Царквы Уладыкі Язэпа Вельяміна Руцкага. З гэтай нагоды ў мінулыя дні ў грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі ў малітве ўзгадана мітрапаліта Язэпа і ягоныя высілкі ўмацавання Уніяцкай Царквы.

2-га лютага 2017 г. Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў некаторыя месціны звязаныя з служэннем мітрапаліта Язэпа а ўвечары адслужыў у Лідзе Боскую Літургію падзякі за ягонае жыццё і служэнне.

 

З удзячнасцю Богу ўзгадваем мітрапаліта Язэпа Руцкага ды ягоную рэформу, у рамках якой 400 год таму (у 1617 г.) ён рэарганізаваў манахаў базыльянаў ды даверыў ім арганізацыю школьніцтва паводле еўрапейскіх хрысціянскіх стандартаў. Пачынаючы ад мітрапаліта Язэпа Уніяцкая Царква на землях Беларусі прынесла свой каштоўны ўнёсак у сферу адукацыі” – сказаў архімандрыт.

 

Малітоўныя успаміны мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага пройдуць у гарадах звязаных з ягонай дзейнасцю: 11 лютага ў Вільні ды 12-га лютага ў Празе.

22.01.2017

У Мінску прайшло экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў21 студзеня мінская архікатэдра ў чарговы раз стала месцам правядзення экуменічнага набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Па традыцыі ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Грэка-каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў, пратэстантаў, а таксама Біблейскага таварыства ў Беларусі.

У набажэнстве таксама прымаў удзел Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр.

17.01.2017

Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе сустрэўся з Папам ФранцішкамНадзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе знаходзіўся на гэтым тыдні з візітам у Ватыкане. Сяргей Алейнік прыняў удзел у аўдыенцыі, якую Папа даў у Ватыкане для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Падчас яе адбылася кароткая размова беларускага пасла з Пантыфікам, паведамляецца на сайце МЗС Беларусі.

 

У рамках паездкі, якая працягвалася з 9 па 12 студзеня 2017 г., спадар Алейнік сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан у маі 2016 г.

10.01.2017

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзельнічае ў V Еўрапейскім каталіцка-праваслаўным форуме ў Парыжы9 студзеня ў Парыжы распачаўся V Еўрапейскі каталіцка-праваслаўны форум, арганізаваны Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКE) і праваслаўнымі Цэрквамі з Еўропы. Каталіцкі Касцёл у Беларусі прадстаўляе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Форум узначальваюць: ад Каталіцкага Касцёла — арцыбіскуп Эштэргомска-Будапештскі кардынал Пэтэр Эрдо, ад Праваслаўных Цэркваў Еўропы — Мітрапаліт Сасімскі Генадзій.

27.12.2016
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч скіраваў адкрыты ліст Міністру ўнутраных спраў БеларусіУ адкрытым лісце Міністру ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігару Шуневічу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказвае непакой адносна таго, што ў апошнія гады штучна заніжаюцца даныя па колькасці веруючых, якія прымаюць удзел у набажэнствах на святы Божага Нараджэння і Вялікадня.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier