Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ТРАЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Выстава ў гонар Францішка Скарыны будзе адкрытая ў Чырвоным касцёле ў Мінску 12 лютага 2017 г.  


Выстава ў гонар Францішка Скарыны будзе адкрытая ў Чырвоным касцёле ў Мінску 12 лютага 2017 г.Напярэдадні свята святых Кірылы і Мятода, Апякуноў Эўропы, што ў Каталіцкай Царкве адзначаецца 14 лютага, у “Белай залі” (ніжні храм) Чырвонага касцёла ў Мінску пройдзе адкрыццё выставы карцін мастакоў-удзельнікаў мастацкіх пленэраў імя Яна Хруцкага, арганізаваных у 2015 і 2016 гг. у Полацку пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай.

 

Выстава мае назву “Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў” і з’яўляецца знакам пашаны да славутага полацкага перакладчыка і друкара Бібліі.

 

Выстава ў гонар Францішка Скарыны будзе адкрытая ў Чырвоным касцёле ў Мінску 12 лютага 2017 г.Духовая спадчына Францішка Скарыны – выданне Бібліі ды іншых малітоўных тэкстаў на старабеларускай мове – упісваецца ў вялікі евангелізацыйны подзвіг святых Братоў Кірылы і Мятода, якія прынеслі славянам Слова Божае. А 500 год таму Францішак Скарына – чалавек веры, руплівы хрысціянін – пачаў друкаваць на тагачаснай мове нашых земляў Біблію “Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению”.

 

“Над духовым подзвігам Францішка Скарыны і духовымі скарбамі ягонага горада – Полацка, разважалі ў рамках пленэраў у 2015 і 2016 гг. мастакі, якіх гасціла Полацкая грэка-каталіцкая парафія. Сёлета плады тых пленэраў прадастаўляем для духовага асэнсавання жыхарам Мінска, а выставу мы назвалі “Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў” – сказаў а. Аляксандр Шаўцоў, настаяцель грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку.

 

“Як вядома, Ян Хруцкі быў сынам грэка-каталіцкага святара. Таму духовая спадчына Францішка Скарыны нам асабліва блізкая” – дадаў а. Аляксандр.

 

Выстава ў гонар Францішка Скарыны будзе адкрытая ў Чырвоным касцёле (у “Белай залі”) у Мінску 12 лютага 2017 г., у 12:30.


10.02.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier