Дарагія браты і сёстры ў Беларусі,
Хрыстус, наша надзея, уваскрос; і няма ні ў кім іншым збаўлення (пар. Дз 4, 12). Гэтымі словамі з кнігі Дзеяў Апосталаў усіх вас ад шчырага сэрца віншую са святам Уваскрасення Пана.
Уваскрасенне Езуса становіцца для кожнага з нас крыніцай аздараўлення, надзеі і суцяшэння. Лек ад смерці сапраўды існуе. Хрыстус з’яўляецца дрэвам жыцця, якое зноў становіцца дасягальным для нас.
Калі трымаемся Яго, то знаходзімся ў жыцці. Пасхальнае віншаванне ўносіць новую перспектыву ў нашае існаванне, як людское, так і хрысціянскае: перспектыву, пазначаную не смерцю, а жыццём; не канфліктам, а супакоем; не індывідуальным эгаізмам, а салідарнасцю; не хлуснёй і падманам, а бляскам праўды, святла і чысціні. Вялікдзень будзе сапраўды добрым і плённым, калі наша грахоўнае жыццё накіруецца і навернецца да Бога.
Аддаленасць і абыякавасць у адносінах да Бога з’яўляюцца трагічнымі хваробамі, якія руйнуюць нашую рэчаіснасць і ўсялякую надзею на будучыню.