Пошук
Нядзельнае казаньне
пятніца
КРАСАВІКА |
«Біблія першых хрысціян — Септуагінта»: 5 фактаў пра Біблію і яе пераклады, якія здзіўляюць
На якой мове чытаў Стары Запавет у сінагозе Хрыстус? Чаму на Беларусі часцей за ўсё перапісвалі Евангеллі і Псалтыр? З якой мовы перакладаў Біблію Скарына? У мастацкай галерэі TUT.BY прайшла адкрытая лекцыя бібліста і дактаранта Варшаўскага ўніверсітэта кс. Сяргея Сурыновіча, які распавёў пра асаблівасці перакладаў Бібліі.
1. «Біблія» — грэчаскае слова ў множным ліку Слова «Біблія» — грэчаскае, націск у якім падае на другі склад: βιβλία. Біблія — слова ў множным ліку. Форма ўтворана ад адзіночнага ліку слова «βιβλίον» — кніга. 2. Стары і Новы Запаветы пісаліся на розных мовах
Людзі ў часы Хрыста размаўлялі ў сваім асяродку на арамейскай мове, якой карысталіся ў паўсядзённасці. Арамейская захавалася сёння ў мове асірыйцаў і ўваходзіць у семіцкую моўную сям’ю, да якой адносіцца і арабская. Упершыню ўся Біблія на арыгінальных мовах была надрукаваная ў складзе Камплютэнскай Паліглоты (ад назвы месца на лац. Complutum) у шасці тамах па ініцыятыве іспанскага кардынала Францыска Хіменэза дэ Сіснэраса (Francisco Jiméneza de Cisneros) у 1514–1517 гадах.
У ІІІ ст. да н.э. габрэі, якія жылі ў Александрыі, пад уплывам грэчаскай культуры, сталі забывацца іўрыт. Лічыцца, што Пталамей ІІ справакаваў габэйскую дыяспару перакласці Біблію на грэчаскую мову. У ІІІ стагоддзі да н.э. габрэі гэта зрабілі, а пераклад атрымаў назву Септуагінта.
У сукупнасці з Новым Запаветам Септуагінта стала Бібліяй першых хрысціянаў. Менавіта гэтым перакладам карыстаюцца аўтары Новага Запавету і мноства пісьменнікаў патрыстычнай эпохі. Напрыклад, у Радаводзе Езуса ў Евангеллі ад Лукі згадваецца Каінан, сын Арфаксада, згадкі пра якога няма ў тэксце на іўрыце, але ёсць у Септуагінце. Вялікая верагоднасць таго, што Езус чытаў у сінагозе якраз Септуагінту — пераклады Старога Запавету на грэчаскую мову. Септуагінта «асучасніла» арыгінал. Найбольшыя адрозненні бачныя ў лексіцы. Словы, звязаныя з вопраткай, ежай, посудам — грэчаскія і характэрныя для таго перыяду (анахранізмы). У Септуагінце можна знайсці грашовыя адзінкі эпохі перакладу. Гэта калі б перакладчык прымусіў нас чытаць не пра «лепту», а пра «капейку». У літургіі Каталіцкага Касцёла на Захадзе да V ст. існавалі і выкарыстоўваліся асобныя пераклады Бібліі на лаціну з Септуагінты. Але толькі ў V ст. святы Геранім вырашыў перакласці на лацінскую мову ўсю Біблію цалкам. Паводле Catholic.by |
20.04.2017
|