Пошук

Каляндар

 

“Дзеля ўмацавання Еднасці”  


“Дзеля ўмацавання Еднасці”Мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі – Атлант Уніі, Афанасій Русі (ВІДЭА)

 

Сёлета адзначаецца 380-я гадавіна завяршэння зямнога жыцця мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага (+1637). З гэтай нагоды у парафіях і супольнасцях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы праводзіцца разнастайная душпастырская праграма: катэхетычныя вечары і семінары, на якіх вернікі больш глыбока знаёмяцца з постаццю і спадчынай Мітрапаліта.

 

Для душпастырскіх мэтаў Сяргеем Раюнцом было падрыхтаванае катэхетычнае відэа “Дзеля ўмацавання Еднасці”, якое змяшчаем ніжэй.

 

***

 

Што мы ведаем пра мітрапаліта Язэпа Руцкага? Ён вёў аскетычны лад жыцця, спаў мала і шмат працаваў, пастаянна вывучаў творы святых Айцоў і часта быў на візітацыях у сваіх верных, умацоўваючы іх ў веры, еднасці і ў любові да Хрыста. Паспрыяў заснаванню беларускай ўніяцкай іканапіснай школы.

Уладыка Язэп быў чалавекам смелых поглядаў, які ўсё сваё жыццё прысвяціў справе еднасці хрысціянаў, перадусім на сваёй Бацькаўшчыне. Рэформы мітрапаліта Язэпа Руцкага і яго нястомная дзейнасць спрыялі ўмацаванню пазіцый Уніяцкай Царквы на беларуска-украінскіх землях, прыстасаванню да новай эпохі.

Пазнейшыя гісторыкі адзначалі наступнае: «Калі Міхаіл Рагоза аднавіў унію, Іпаці Пацей яе ўтрымаў, то Язэп Руцкі яе ўмацаваў, пашырыў i зрабіў сапраўднай Царквою».

 

Аддавалі дань павагі харызматычнаму мітрапаліту і ў Рыме. Папа Урбан VIII назваў яго “Атлантам Уніі, Афанасіем Русі”. А Папа Рыгор XV адзначаў яго “стойкасць пабожнасці і светлы розум, які прысвяціў сябе і ўсе свае сілы змаганням за годнасць каталіцкай рэлігіі”.

 

https://www.youtube.com/watch?v=KZ_uhdrnaz8


20.04.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier