Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


23.02.2018

Сёння — дзень посту і малітвы за мірПятніцу першага тыдня Вялікага посту, 23 лютага, папа Францішак абвясціў асаблівым днём посту і малітвы за мір.


У гэты дзень мы просім Езуса — Князя Супакою — перадусім у інтэнцыі народаў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Паўднёвага Судана, якія пакутуюць ад цяжкіх унутраных канфліктаў, і молімся за мір ва ўсім свеце. Вернікі Касцёла на Беларусі памятаюць у сваіх малітвах таксама пра народ братняй Украіны, які ўжо чацвёрты год пакутуе ад крывавага ўнутранага канфлікту на ўсходзе краіны.

 

Папа Францішак заахвоціў ўсіх людзей добрай волі падтрымаць ягоную ініцыятыву.

22.02.2018

«Беларуская мова ў сферы sacrum»: ці будзе нарэшце пачуты голас Касцёла?21 лютага, у дзень роднай мовы, які штогод праводзіцца па ініцыятыве ЮНЕСКА, у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя на тэму «Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць», у якой узялі ўдзел прадстаўнікі Касцёла.


Ад імя старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Рыма-Каталіцкі Касцёл на навуковым форуме прадставілі старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ кс. канонік Ян Крэміс, доктар тэалогіі, і супрацоўніца названай Секцыі доктар біблійнай тэалогіі Марына Пашук. Грэка-Каталіцкую Царкву па даручэнні Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі амафорнага архімандрыта Сяргея Гаека МІС прадставілі канцлер курыі Апостальскага візітатара а. Яўген Усошын і а. Андрэй Крот, магістр тэалогіі, дактарант Экуменічнага інстытута Люблінскага Каталіцкага ўніверсітэта.

17.02.2018

Паховіны святой памяці Марыі Магдалены Радзівіл, Мінск, 17 лютага 2018 г.Слова Апостальскага Візітатара Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы

 

Той, хто жыве з дапамогай Усявышняга, 

 пад покрывам Бога нябеснага паселіцца” (Псалом 90:1)

 

Хрысціянскія паховіны – гэта малітоўнае развітанне са спачылым у Госпадзе хрысціянінам, хрысціянкай.

 

Сёння тут, у цэнтры Мінска, мы аддаем Беларускай зямлі прах святой памяці спачылай Слугі Божай Марыі Магдалены Радзіві́л – нашай Сястры ў Госпадзе.

 

На самай справе мы не столькі з Ёй развітваемся, колькі вітаем яе зямныя парэшткі ў роднай Беларусі.

17.02.2018

Святыня першай каталіцкай парафіі ў Мінску стала месцам вечнага спачыну Магдалены Радзівіл17 лютага 2018 г. у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылося перазахаванне парэштак Марыі Магдалены з Завішаў Радзівіл (1861–1945 гг.).


Мецэнатка і культурны дзеяч Магдалена Радзівіл — сведка, бадай што, самай пераломнай эпохі ў гісторыі чалавецтва. Яна прыйшла на свет у год адмены рабаўладання ў Расійскай Імперыі (т.зв. «прыгоннага права»), а адышла ў вечнасць у год заканчэння ІІ сусветнай вайны.

 

Нарадзілася Магдалена 8 ліпеня 1861 г. у Варшаве ў сям’і беларуса са старажытнага графскага роду Завішаў-Кежгайлаў. Яе бацька Ян Завіша, буйнейшы землеўладальнік Міншчыны, археолаг і палеантолаг, прывіў ёй любоў да гістарычнай радзімы — да Беларусі. Магдалена часта бывала ў Мінску, дзе жыла ў доме побач з Чырвоным касцёлам і дзе вакол яе збіралася маладая беларуская творчая інтэлігенцыя.

8.02.2018

Біскупы з Беларусі завяршылі візіт Ad limina Apostolorum ушанаванем св. Яна Паўла ІІПерад вяртаннем на Радзіму біскупы з Беларусі, якія напярэдадні завяршылі візіт Ad limina Apostolorum, 8 лютага цэлебравалі св. Імшу на грабніцы св. Яна Паўла ІІ у ватыканскай базыліцы св. Пятра.


Імшы на алтары, пад якім спачываюць рэліквіі святога Папы славянскага паходжання, які адыграў значную ролю ў гісторыі Касцёла і свету на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў, традыцыйна цэлебруюцца ў кожны чацвер. Гэтым разам цэлебрацыю ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

21.01.2018

«Хай гэта малітва будзе сведчаннем, што ў Хрысце мы ўжо адзіныя»: набажэнства за адзінства хрысціянаў прайшло ў МінскуЭкуменічнае набажэнства прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, Пратэстанцкай Царквы і Біблейскага Таварыства ў Беларусі прайшло 20 студзеня ў мінскай архікатэдры.


Супольная малітва адбылася ў межах Тыдня малітваў за еднасць хрысціянаў, тэксты да якой сёлета рыхтавалі вернікі з Карыбскіх астравоў.

17.01.2018

У Мінску працуе выстава пра святых непадзеленай ЦарквыУ Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава твораў сучаснага хрысціянскага мастацтва, прысвечаная агульным для Захаду і Ўсходу старажытным святым, паведамляе krynica.info.


Вялікая экспазіцыя, у якой прадстаўленыя больш за 100 абразоў, напісаных у Беларусі, Расіі, Украіне, Велікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Італіі, Іспаніі, Латвіі, Літве, Сербіі, Фінляндыі і Францыі, распавядае пра малавядомыя старонкі гісторыі Заходняй Еўропы першага тысячагоддзя і адначасова знаёміць з разнастайнымі школамі, накірункамі і стылямі ў сучасным іканапісе.

16.01.2018
16 студзеня - дзень ушанаваньня кайданаў Апостала ПятраУ царкоўным каляндары візантыйскага абраду 16 студзеня (паводле новага стылю, якога прытрымліваюцца беларускія грэка-католікі) адзначаецца "Пакланеньне кайданам апостала Пятра".

У гэты дзень вернікі моляцца за зьняволеных:

"Як некалі Ты, усядобры Божа, пачуў гарачыя малітвы Царквы за сьвятога апостала Твайго Пятра і вывеў яго з вязьніцы,
так і цяпер прымі пакорныя нашыя малітвы за слугаў Тваіх,
якія нявінна мучацца ў зьняволеньні,
захавай іх ад усяго благога
і хутка пашлі ім вызваленьне,
Адзіны Чалавекалюбча".

Трапар, тон 2.

Поўны тэкст службы на сьвята, гл. лінк:
http://chasaslovec.info/engine/print.php?newsid=255
13.01.2018

Героі Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы - IАпостальскі экзарх беларускіх грэка-католікаў - Антон Неманцэвіч


Імёны, якія нам сёння трэба ўзгадаць, выцягнуць з запыленых архіваў са здзіўленнем і захапленнем для іх уладальнікаў: экзарх Антон (Неманцэвіч), архімандрыт Андрэй(Цікота), архімандрыт Фабіян (Абрантовіч), а. Язэп (Германовіч), архімандрыт Леў (Гарошка), а. Тамаш (Падзява).

Гэта яны – пакуль малавядомыя беларускія героі XX-га стагоддзя, якія ахвярна служылі Каталіцкай Царкве і сваёй Бацькаўшчыне. Сказана "пакуль малавядомых", бо мы, людзі, незаўсёды своечасова здольныя зрабіць слушную ацэнку сваёй гісторыі, і не заўсёды для гэтага хапае дакументальна пацверджаных фактаў...

Гэта постаці, якіх Каталіцкая Царква звычайна называе святымі. І хоць пакуль нашыя героі афіцыйна не занесеныя ў гэтыя спісы, але іх подзвіг не можа не натхняць... Не можа ненатхняць нас, спадкаемцаў гэтых волатаў духу, на роздумы і шляхетныя ўчынкі, паводле іх дастойнага прыкладу, на карысць Каталіцкай Царквы і сваёй Бацькаўшчыны.

Гэтых людзей шмат аб'ядноўвае: усе яны былі каталіцкімі святарамі і служылі ў візантыйскім (грэка-каталіцкім) абрадзе, усе яны (акрамя а. Антона (Неманцэвіча) належалі манаскай супольнасці айцоў-марыянаў. Частка з іх загінула ў савецкіх лагерах, гэта - архімандрыт Андрэй (Цікота) і архімандрыт Фабіян (Абрантовіч). Адзін з іх – а. Антон (Неманцэвіч) стаўся ахвярай нямецкіх нацыстаў. Айцец Язэп (Германовіч) і а. Тамаш (Падзява) прайшлі савецкія лагеры і памерлі на чужыне ў эміграцыі. Скончыў таксама на чужыне сваё жыццё іархімандрыт Леў (Гарошка).

Няма сумневу, што гэтых людзей аб'ядноўвала не толькі ахвярнае жыццё, але таксама і смерць. Іх смерць, якая сталася для шматлікіх людзей знакам іншай, нябачнай рэчаіснасці, даякой яны імкнуліся ўсё жыццё, намагаючыся застацца да канца вернымі свайму Госпаду - Ісусу Хрысту.

12.01.2018

Пасол Беларусі Сяргей Алейнік наведаў Ватыкан8 – 11 студзеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік наведаў Ватыкан.

Пасол прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі папы Францішка для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе, падчас якой адбылася кароткая размова Сяргея Алейніка з Пантыфікам.

 

У межах візіту былі праведзены таксама сустрэчы з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам, сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыяту Ватыкана арцыбіскупам Полам Галахерам і старшынёй Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier