Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Біскупы з Беларусі завяршылі візіт Ad limina Apostolorum ушанаванем св. Яна Паўла ІІ  


Біскупы з Беларусі завяршылі візіт Ad limina Apostolorum ушанаванем св. Яна Паўла ІІПерад вяртаннем на Радзіму біскупы з Беларусі, якія напярэдадні завяршылі візіт Ad limina Apostolorum, 8 лютага цэлебравалі св. Імшу на грабніцы св. Яна Паўла ІІ у ватыканскай базыліцы св. Пятра.


Імшы на алтары, пад якім спачываюць рэліквіі святога Папы славянскага паходжання, які адыграў значную ролю ў гісторыі Касцёла і свету на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў, традыцыйна цэлебруюцца ў кожны чацвер. Гэтым разам цэлебрацыю ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

У сваім слове на пачатак Імшы іерарх падкрэсліў, што беларускія біскупы на завяршэнне візта Ad limina Apostolorum прыйшлі падзякаваць св. Яну Паўлу ІІ за адраджэнне структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі, што стала магчымым і адбылося ў значнай ступені менавіта дзякуючы яму.

 

«Калі падчас ганенняў у многіх бездапаможна апусціліся рукі, ён верыў у фацімскае пасланне, і дзякуючы яго служэнню і заступніцтву яно здзяйсняецца ў краінах былога СССР, у тым ліку і ў Беларусі».

 

Паводле Catholic.by


8.02.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier