Пошук

Каляндар

 

Паховіны святой памяці Марыі Магдалены Радзівіл, Мінск, 17 лютага 2018 г.  


Паховіны святой памяці Марыі Магдалены Радзівіл, Мінск, 17 лютага 2018 г.Слова Апостальскага Візітатара Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы

 

 

Той, хто жыве з дапамогай Усявышняга,

пад покрывам Бога нябеснага паселіцца” (Псалом 90:1)

 

Хрысціянскія паховіны – гэта малітоўнае развітанне са спачылым у Госпадзе хрысціянінам, хрысціянкай.

 

Сёння тут, у цэнтры Мінска, мы аддаем Беларускай зямлі прах святой памяці спачылай Слугі Божай Марыі Магдалены Радзіві́л – нашай Сястры ў Госпадзе.

 

На самай справе мы не столькі з Ёй развітваемся, колькі вітаем яе зямныя парэшткі ў роднай Беларусі.

 

Божай Міласэрнасці даручаем Яе душу і дзякуем Богу за ўсё дабро, якое Яна зрабіла на Беларускай Зямлі.

 

У заўпакойную, падзячную малітву ўключаюцца і святары, і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы – з жывой памяццю аб падтрымцы і дапамозе, якую беларускія грэка-католікі атрымалі ад Марыі Магдалены.

 

Сёння, у час пахавальнай службы ў мінскім касцёле Святой Тройцы, я, разам з групай рымскіх прыяцеляў Беларусі, молімся за супакой спачылай Слугі Божай Марыі Магдалены ў Рыме, перад Іконай Жыровіцкай Багародзіцы.

 

Супакой, Госпадзе, душу заснулай Слугі Тваёй і ўчыні Ёй вечную памяць”.

 

Рым, 17 лютага 2018 г,

+Архімандрыт Сяргей (Гаек)

Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы

 

 

Марыя Магдалена Радзіві́л, (дзявочае 3авіша, у першым шлюбе Красінская; 26 чэрвеня (8 ліпеня1861ВаршаваРасійская імперыя — 6 студзеня 1945ФрыбурШвейцарыя) — арыстакратка, дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.


17.02.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier