Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


28.01.2021

На шляху да свята Трох Свяціцеляў – дзень І28 студзеня - Дзень малітвы за святаслужыцеляў

 

30 студзеня Цэрквы візантыйскай традыцыі адзначаюць свята Трох Айцоў Паўсюднай Царквы – Ерархаў: Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага.


Да гэтага свята рыхтуемся 3 дні.


У першы дзень - 28 студзеня - узгадваем ерархаў Беларускай Зямлі: свяціцеля Кірылу Тураўскага, святамучаніка Язафата і мітрапаліта Язэпа Руцкага.

 
Гэта дзень малітвы за святаслужыцеляў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.


“Мы не захапляемся музэйнай старажытнасцю нашай веры, але падкрэсліваем ейную заўсёдную і паўсюдную актуальнасць. Не хвалімся учынкамі святых, якіх мы шануем, але спрабуем - сярод сучасных абставінаў - наследваць іхнія дабрадзейнасці”. (Ераманах Лявонцій Тумоўскі).

27.01.2021

Папа Пій ХІІ і тысячы ўратаваных габрэяў: канец «чорнай легенды»Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту, або Шоа, які адзначаецца 27 студзеня, варта ўзгадаць, якую ролю адыграў Каталіцкі Касцёл і асабіста Папа Пій ХІІ у справе ратавання габрэяў ад знішчэння нацыстамі і іх паслугачамі.


Як адзначае Аleteia.org, у дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ў Рыме было каля 10 тысяч габрэяў. Статыстыка кажа, што больш за 6 тысяч з іх атрымалі дапамогу і абарону ад Пія XII і ватыканскіх устаноў. Два Папы і адзін кардынал удзельнічалі ў ратаванні габрэяў ад Халакоста.

 

Такім чынам, «чорная легенда», паводле якой Ватыкан нібы ўтойваў і пакрываў злачынствы нацыстаў супраць габрэяў падчас вайны, развальваецца.

26.01.2021

27 студзеня: Успамін Блаславёнага Юрыя (Матулевіча)Беларускія грэка-католікі даручаюць сваю евангелізацыйную місію малітоўнаму заступніцтву блаславёнага свяціцеля Юрыя, які актыўна працаваў для дабра каталікоў усходняга абраду.

 

- Блаславёны біскуп Юрый Матулевіч МІС (1881-1927) - як віленскі біскуп (1918-1925) - прыняў у сваю дыяцэзію айцоў езуітаў усходняга абраду ў манастыр у Альбярціне каля Слоніма (дзе ў 1924 г. была арганізавана Усходняя місія) і айцоў базыльянаў у іх былы манастыр у Тараканях (Кобрынскі раён), размешчаны ў ваколіцах, населеных украінскім насельніцтвам. Біскуп Юрый адказваў на абвінавачванні ў справе базыльянскага манастыра ў лісце да апостальскага нунцыя, у прыватнасці, напісаўшы: "Гэтыя ваколіцы саспелі для ўраджаю. Хто я, каб адважыўся забараніць працу работнікам, якіх, падобна, сам Госпад паклікаў на жніво?" 

24 ліпеня 1925 г. сваім дэкрэтам біскуп Юрый Матулевіч кананічна заснаваў парафію ўсходняга абраду ў Альбярціне. У 1926 г. генеральны настаяцель езуітаў заснаваў у Альбярціне асобны навіцыят усходняга абраду. 

Біскуп Юрый памёр 27 студзеня 1927 г. у Коўне. 28 чэрвеня 1987 г. ён быў беатыфікаваны ў Рыме папам св. Янам Паўлам II. 

 
25.01.2021

ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬМіжканфесійная малітоўная сустрэча мужчынаў у Мінску

 
У суботу, 23 студзеня 2021, у капліцы Душпастырскага цэнтра грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску прайшла міжканфесійна духовая сустрэча мужчынаў.

 

Яна ўпісвалася ў Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціян (які праходзіў з 18 па 25 студзеня) ды працягвала традыцыю духовых сустрэчаў мужчынаў, што праходзілі ў мінулыя гады.


Ва ўмовах пандэміі колькасць запрошаных была абмежаваная да 20-ці чалавек.

 

25.01.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 24.01.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

25.01.2021
Хіратонія Уладыкі Аркадзія - ардынарыя новай грэка-каталіцкай епархіі ў Польшчы У суботу, 23 студзеня 2021 г., калі Грэка-Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць Пратулінскіх мучанікаў, у храме Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў г. Ольштыне (Польшча ) прагучаў урачысты вокліч "Аксіос" ("дастойны, годны") падчас хіратоніі біскупа Аркадзя Траханоўскага, першага ардынарыя Ольштынска-Гданьскай епархіі, утворанай Папам Францішкам 25 лістапада 2020 г. У гэты ж дзень ольштынская Пакроўская царква стала і катэдральным храмам.

Біскупскую хіратонію Уладыкі Аркадзя (Траханоўскага) звершылі Блажэннейшы Святаслаў (Шаўчук), Першаіерарх УГКЦ разам з мітрапалітам Перамышльска-Варшаўскім Яўгенам (Паповічам) і ўладыкам Грыгорыем (Камаром), дапаможным біскупам Самбірска-Драгобыцкай епархіі. Урачыстасць адбылося ў прысутнасці духавенства і манахаў новастворанай епархіі, рыма-каталіцкага мітрапаліта Вармінскага Юзафа Гужынскага, лацінскіх і пратэстанцкіх святароў і запрошаных гасцей.
25.01.2021

Хрысціянскае адзінства: важныя каталіцка-праваслаўныя падзеіПандэмія значна запаволіла, але не спыніла каталіцка-праваслаўнага дыялогу і адносін. На гэта звярнуў увагу кс. Андрэа Пальміеры з Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў L'Osservatore Romano.

 

Ужо традыцыйна, падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян газета дае агляд кантактаў Каталіцкага Касцёла з рознымі канфесіямі.

 

Найважнейшай падзеяй аўтар лічыць візіт Патрыярха Канстантынопальскага ў Рым 19-22 кастрычніка 2020 г. Асноўнай яго мэтай быў удзел у Міжнароднай мірнай сустрэчы, арганізаванай супольнасцю св. Эгідзія. Барталамей І удзельнічаў у ёй разам з Францішкам і іншымі рэлігійнымі лідарамі.

24.01.2021

У катэдральным касцёле ў Мінску святую Імшу цэлебравалі Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец разам з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам24 студзеня, у катэдральным касцёле ў Мінску святую Імшу цэлебравалі Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец разам з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

 

У цэлебрацыі ўзялі ўдзел Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, святары і шматлікія вернікі.

 

Прамую трансляцыю гэтай святой Імшы, якая вялася на партале Catolic.by, паглядзела каля тысячы чалавек з розных куткоў Беларусі і з замежжа.

Эўхарыстыя ў галоўнай каталіцкай святыні беларускай сталіцы, якая адбывалася ў Нядзелю Божага слова, распачалася з інтранізацыі Бібліі.

 
23.01.2021
24 студзеня - Нядзеля мытніка і фарысея, з якой пачынаецца Велікодны літургічны цыклВелікодны цыкл пачынаецца ў Нядзелю мытніка і фарысея, за 10 тыдняў да Вялікадня, і заканчваецца на 8-ы тыдзень пасля Вялікадня Нядзеляй Усіх Святых.

Велікодны цыкл падзяляюць на перадвелікодны і велікодны перыяд.
Перадвелікодны перыяд складаецца з чатырох нядзель перад Вялікім постам (нядзелі мытніка і фарысея, блуднага сына, мясапуснай і сырапуснай), Вялікага посту, або Чатырохдзясятніцы (ад сырапуснай нядзелі да Вербніцы) і Вялікага тыдня.

22.01.2021

Біскуп Казімір Велікаселец уступіў на пасаду Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі21 студзеня ў Мінску прайшла сустрэча членаў Калегіі кансультантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якой адбыўся акт уступлення на пасаду Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца.


Сустрэчу распачаў малітвай Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён шчыра падзякаваў усім прысутным за шматгадовае супрацоўніцтва, абяцаючы сваю малітву і падтрымку, а таксама служэнне парадамі і дапамогай у выпадку патрэбы.

 

Пасля кароткага ўступнага слова канцлер Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі зачытаў Дэкрэт Кангрэгацыі па справах Біскупаў ад 3 студзеня 2021 года на лацінскай мове, якім тытулярны біскуп Бланды і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец быў прызначаны Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

Калі Дэкрэт быў прачытаны і паказаны прысутным, біскуп Казімір Велікаселец публічна прачытаў Вызнанне веры і падпісаў акт уступлення на пасаду.

 

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier