Пошук

Каляндар

 

ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ  


ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬМіжканфесійная малітоўная сустрэча мужчынаў у Мінску

 
У суботу, 23 студзеня 2021, у капліцы Душпастырскага цэнтра грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску прайшла міжканфесійна духовая сустрэча мужчынаў.

 

Яна ўпісвалася ў Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціян (які праходзіў з 18 па 25 студзеня) ды працягвала традыцыю духовых сустрэчаў мужчынаў, што праходзілі ў мінулыя гады.


Ва ўмовах пандэміі колькасць запрошаных была абмежаваная да 20-ці чалавек.

 

ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬУдзельнічалі грэка-католікі, рыма-католікі і праваслаўныя вернікі.


Чыталі Псалом 1 “Шчаслівы муж, што не ішоў за радай нязбожных” ды фрагмент Евангелля паводле Мацвея (5,3-12) “Шчаслівыя ўбогія духам…”.


Ераманах Лявонцій (Тумоўскі) – доктар ўсходняй тэалогіі, падзяліўся рэфлексіяй адносна да феномена закрытасці некаторых канфесійных супольнасцей на братэрскі дыялог.


У братэрскай супольнасці прагучала шчырая малітва за Беларусь, якой вымоўным завяршэннем быў супольны спеў гімна “Магутны Божа”.


25.01.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier