3 сакавіка 2021 г., на заканчэнне агульнай аўдыенцыі Святы Айцец звярнуўся да вернікаў ва ўсім свеце з просьбай аб малітоўнай падтрымцы яго Апостальскага падарожжа ў Ірак, што пачнецца ў пятніцу, 5 сакавіка.
“Паслязаўтра, калі Бог дасць, паеду ў Ірак з трохдзённай пілігрымкай. Я даўно хацеў наведаць народ, які так шмат выцерпеў, сустрэцца з Касцёлам мучанікаў”, - прызнаўся Францішак.
Папа выказаў спадзяванне, што ў зямлі Абрагама ён і іншыя рэлігійныя лідары разам зробяць яшчэ адзін крок наперад у братэрстве паміж вернікамі.