Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
Святы Айцец просіць аб малітве за сваю пілігрымку ў Ірак
“Паслязаўтра, калі Бог дасць, паеду ў Ірак з трохдзённай пілігрымкай. Я даўно хацеў наведаць народ, які так шмат выцерпеў, сустрэцца з Касцёлам мучанікаў”, - прызнаўся Францішак.
Папа выказаў спадзяванне, што ў зямлі Абрагама ён і іншыя рэлігійныя лідары разам зробяць яшчэ адзін крок наперад у братэрстве паміж вернікамі.
“Прашу вас падтрымаць гэта Апостальскае падарожжа сваімі малітвамі, каб яно прайшло найлепшым чынам і прынесла жаданы плён. Нас чакае іракскі народ. Ён чакаў св. Яна Паўла ІІ, якому было забаронена прыехаць. Не можна расчараваць гэты народ у другі раз. Будзем маліцца, каб падарожжа стала паспяховым”, - заклікаў Францішак.
Паводле https://www.vaticannews.va/ |
|
3.03.2021
|






Сёньняшняе чытаньне:
