Пошук

Каляндар

 

Малітва за сьвятасьць сьвятароў  


Малітва за сьвятасьць сьвятароў

З блаславеньня Апостальскага візітатара архімандрыта Сяргея Гаека, у нядзелю, 1 чэрвеня, ва ўсіх парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы адбылася малітва за сьвятасьць сьвятароў.

У нашай парафіі малітву ўзначаліў айцец Яўген Усошын, ён заклікаў усіх парафіянаў узмоцнена памаліцца за сьвятароў.
Наш пробашч айцец Андрэй Абламейка ў гэтую нядзелю быў у Баранавіцкай парафіі Сьвв. Кірылы і Мятода, дзе прадстаўляў новавысьвячанага сьвятара БГКЦ айца Васіля Ягорава. Гэта быў вельмі знакавы момант, паколькі новасьвятар меў прыміцыі недалёка мейсца нараджэньня самага найстарэйшага беларускага грэка-каталіцкага сьвятара – айца Кастуся Маскаліка. 28.05.2008 айцу Кастусю споўнілася 90-а гадоў. Уся літургія была падзякай за дар сьвятарства для Царквы, у такі спосаб Госпад наш Ісус Хрыстос захацеў паклапаціца пра людзей. Сьвятар у асаблівыя моманты нашага жыцьця, падчас Тайнаў, “у асобе Хрыста” служыць людзям, менавіта таму, як зазначыў айцец Андрэй, вельмі важна маліцца за сьвятасьць нашых сьвятароў.

Малітва за сьвятасьць сьвятароў

Малітва за сьвятасьць сьвятароў

Малітва за сьвятасьць сьвятароў

Малітва за сьвятасьць сьвятароў

Малітва за сьвятасьць сьвятароў

Малітва за сьвятасьць сьвятароў

Малітва за сьвятасьць сьвятароў

5.06.2008

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.