Сьвятамучанік Фока

прарок Ёна

Ён жыў пры цару Іероваме II (784-744 гг. да Р.Х.), якому прадрок пашырэньне меж яго царства (4 Цар: 14, 25). Ён быў сынам Амафііна і паходзіў з Гафхефера ў зямлі Завулон (цяпер el- Meschhed, 4 км паўночней Назарэта). Тамака яшчэ і цяпер пачытаюць магілу Ёны. Ён быў пятым з 12 "малых прарокаў".
Іёна зьяўляецца галоўнай дзеючай асобай аднайменнай кнігі. Расказана, як ён атрымаў ад Бога наказ адправіцца ў грэшны горад Нінэвію і прапаведаваць там пакаяньне. Іёна не паслухаўся і збег у Фарсіс на Захадзе. Карабель, на якім ён плыў, патрапіў у буру. Карабельшчыкі кінулі жэрабя, каб пазнаць, хто зьяўляецца чыннікам напаткалага іх бедства. Жэрабя падае на Іёну, і ён просіць выкінуць яго ў мора. Пасля гэтага бура адразу сьціхае. Іёну праглынае вялікая рыба (у славянскім перакладзе Бібліі - Кіт), а праз 3 дня яна яго, цэлага, вывяргае на сушу.
Пасля другога наказу Яхве Іёне ісьці ў Нінэвію і прапаведаваць пакаянне ў грахах, ён, нарэшце, падпарадкоўваецца. Ён ідзе ў горад, да якога "адзін дзень хады" і абвяшчае згубу і разбурэньне. Жыхары паверылі Богу і аб'яўляюць вялікі пост, здзяйсняюць пакаяньне ва робах і попеле ад вялікага да малога, ад цара да апошняга гараджаніна, каб ні быдла, ні валы, ні авечкі нічога не елі, не хадзілі на пашу і вады не пілі". Таму Бог пашкадаваў горад. Іёна гэтым так раздражнёны, што выйшаў з горада і сеў, у сваім засмучэньні заклікаючы сьмерць. І Бог паслаў расліну і яна паднялася раптам над Іёнай, каб над галавою яго была цень і каб пазбавіць яго ад смутку Затым яна засохла. Іёна зьнемагае ад сьпёкі і зноў просіць паслаць яму сьмерць. Такім чынам, Бог дае яму зразумець, што ён не можа не пашкадаваць горад, які раскаяўся.
Галоўнай тэмай кнігі зьяўляецца воля Бога да ўсеагульнага выратаваньня, якая распаўсюджваецца на ўсе народы зямлі, не толькі на Ізраіль. Гэта - адмова ад юдзейскага партыкулярызма, які ўвасабляе Іёна. Іёна жадае выслізнуць ад непрыемнага яму наказу Бога, але Бог чакае гэтага. Ён абураны тым, што горад не загублены. Але сутнасьцю Бога зьяўляецца літасьць.
Аповяд наўрад ці можна прымаць за пэўнае апавяданьне аб гістарычных падзеях. Гэта была, верагодна, хутчэй свайго роду прыпавесьць, якая - чэрпаючы матэрыял з шырокага легендарнага апраўленьня гэтага відавочна папулярнага прарока - у алегарычнай форме, абвяшчала тэалагічнае вучэньне аб усёабдымнай літасьці Бога. Усе ж юдэі ў часы Хрыста ўспрымалі гэтае апавяданьне ў гістарычным сэнсе. Ісус у завэлюмаваным прадказаньні свайго трохдзённага знаходжаньня ў магіле атаясамляе з паданьням свайго часу (Мц 12, 39). З прычыны гэтай прагрэсіўнай тэалогіі, а таксама шматлікіх арамейскіх зваротаў, кніга была складзеная, верагодна, пасьля вавілонскага палону (з 605 г. па 583 г. да Р.Х.). Месцам дзеяньня зьяўляецца Нінэвія на верхнім Тыгру, насупраць сучаснага Mosul (паўночны Ірак). Гэта - найстаражытнае селішча, Быц 10, 11, заве яе будаўніком Німрода. Са сваім знакамітым сьвяцілішчам багіні Іштар яна належыла к. 1700 г. да Р.Х. пры Хамурапі Вавілону. У сярэдзіне XIV ст. горад перайшоў да Асірыі і стаў неўзабаве адной з рэзідэнцый асірыйскіх цароў. Senacherib (704-681 гг.) зрабіў Нінэвію канчаткова асірыйскай імперскай сталіцай і ўпрыгожыў яе раскошнымі палацамі і магутнымі ўмацаваньнямі. Такім чынам, Іёна жыў у эпоху апошняга росквіту гэтага горада. З 1847 г. праводзіліся шматлікія археалагічныя раскопкі на гэтым месцы. Былі выяўленыя, паміж іншым, фрагменты каралеўскіх раскошных палацаў і бібліятэкі клінапісных таблічак Ашшурбаніпала. Яшчэ і сёньня мясцовыя мусульмане мяркуюць, што пад Небі-Юнус, адным з пагоркаў, якія хаваюць руіны, знаходзіцца магіла Іёны.