Пошук

Каляндар

 

Сусьветны дзень малітвы за сьвятасьць сьвятароў 2008 г.  


Госпадзе Ісусе Хрысьце,
Ты, прысутны ў Таямніцы Насьвяцейшай Еўхарыстыі,
праз служэньне сваіх сьвятароў захацеў назаўсёды застацца з намі,
учыні, каб іхнія словы сталіся Тваімі,
а ўчынкі іхнія зрабі Сваімі дзеямі,
каб іх жыцьцё было адлюстраваньнем Твайго жыцьця.

Няхай яны будуць тымі, хто гаворыць людзям пра Бога,
няхай будуць людзьмі Божымі.
Няхай бяз страху служаць Царкве ў сьвеце,
няхай будуць для ўсіх, хто патрабавацьме іхняга служэньня.

Няхай будуць сьведкамі вечнасьці ў цяперашнім часе,
а ідучы па шляхох гісторыі,
няхай ідуць Тваімі сьлядамі, чынячы дабро ўсім.

Няхай будуць вернымі сваім абавязкам,
і няхай ганарацца сваім пакліканьням і атрыманымі дарамі.
Няхай будуць ясным адбіткам сваёй тоеснасьці
і няхай з радасьцю асэнсоўваюць атрыманыя дары.

Просім Цябе пра гэта праз заступніцтва Тваёй Маці,
Найсьвяцейшай Багародзіцы:
як Яна была прысутная ў жыцьці Свайго Сына,
так няхай заўсёды прысутнічае ў жыцьці Ягоных сьвятароў. Амін.

5.06.2008

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier