Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітва за сьвятасьць сьвятароў
Малітва за сьвятасьць сьвятароў5.06.2008. |
|
З блаславеньня Апостальскага візітатара архімандрыта Сяргея Гаека, у нядзелю, 1 чэрвеня, ва ўсіх парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы адбылася малітва за сьвятасьць сьвятароў. У нашай парафіі малітву ўзначаліў айцец Яўген Усошын, ён заклікаў усіх парафіянаў узмоцнена памаліцца за сьвятароў. Наш пробашч айцец Андрэй Абламейка ў гэтую нядзелю быў у Баранавіцкай парафіі Сьвв. Кірылы і Мятода, дзе прадстаўляў новавысьвячанага сьвятара БГКЦ айца Васіля Ягорава. Гэта быў вельмі знакавы момант, паколькі новасьвятар меў прыміцыі недалёка мейсца нараджэньня самага найстарэйшага беларускага грэка-каталіцкага сьвятара – айца Кастуся Маскаліка. 28.05.2008 айцу Кастусю споўнілася 90-а гадоў. Уся літургія была падзякай за дар сьвятарства для Царквы, у такі спосаб Госпад наш Ісус Хрыстос захацеў паклапаціца пра людзей. Сьвятар у асаблівыя моманты нашага жыцьця, падчас Тайнаў, “у асобе Хрыста” служыць людзям, менавіта таму, як зазначыў айцец Андрэй, вельмі важна маліцца за сьвятасьць нашых сьвятароў. Вярнуцца назад |