Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


12.08.2020
Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у БеларусіЗварот
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі


Браты і сёстры, суайчыннікі!

У апошнія дні мы сталі сведкамі нябачанай дагэтуль у нашай міралюбнай і памяркоўнай Бацькаўшчыне напружанасці, звязанай з ходам выбарчай кампаніі і прэзідэнцкімі выбарамі, якая вылілася на вуліцы і плошчы нашых гарадоў. Адбыліся сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. У выніку актыўнага супрацьстаяння ўжо, на жаль, пралілася першая кроў і ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў. Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі брат падняў руку на брата.
8.08.2020
Вера, перамяненне, самаахвярнасць - вось тры ключы, якімі мы можам скарыстацца, каб зразумець сутнасць свята Перамянення Ісуса Хрыста на гары Фафор.

Слова на Свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста а. Андрэя Буйніча, 6 жніўня 2020.

2.08.2020
Простая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 02.08.2020, 11 гадзін паводле беларускага часу.



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
30.07.2020
Малітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІКардынал Канрад Краеўскі асвяціў ікону св. Яна Паўла ІІ.

Духовая праграма XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020, што праходзіла ў днях 8-12 ліпеня 2020 пад дэвізам “Святло Усходу”, была нагодай ушанаваць 100-годдзе нараджэння Папы-Славяніна Яна Паўла ІІ.
Працяг гэтай праграмы “Святло Усходу” абняў хрысціянаў у розных гарадах Еўропы (у Бары 19 ліпеня, у Варшаве 26 ліпеня, у Рыме 30 ліпеня 2020.
Гэта былі дні асаблівай малітвы за Беларусь.
30.07.2020
Папа Францішак прызначыў дапаможнага біскупа ў МасквеПапа Францішак прызначыў дапаможным біскупам архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве з тытулярнай кафедрай у Акве Бізацэнскай (Aquensis in Byzacena) айца Мікалая Дубініна, святара Ордэну братоў меншых канвентуальных (Расійская генеральная кустодыя святога Францішка Асізскага).

Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, францішканін з’яўляецца таксама гвардыянам кляштару св. Антонія Цудатворцы ў Санкт-Пецярбургу.
26.07.2020
Простая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 26.07.2020



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
19.07.2020
Развітальнае слова архімандрыта Сяргея (Гаека) на Пахаванне Біскупа Мукачаўскага Уладыкі Мілана (Шашыка)Высокадастойны Айцец Біскуп Мілан!

Ісус Хрыстос, Збавіцель наш, Першасвятар і Госпад Царквы паклікаў да нябеснага Валадарства Цябе – Архіпастыра Мукачаўскай Царквы.
Твой адыход да дому Айца стаў для нас нечаканым і балючым, але прымаем гэта як знак, што Госпад палічыў дастатковым Твой “архіпастырскі подзвіг” тут, на зямлі.

Высокадастойны Уладыка Мілан, як Архіпастыр Мукачаўскай епархіі, Ты служыў з запалам святых раўноапостальных Кірыла і Мятода не толькі ў Закарпацці, але ў сваёй руплівай місіі Ты шчодра і нястомна дапамагаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве.
19.07.2020
Літургія анлайн: Нядзеля 7-я па ПяцідзесятніцыНядзельнае Слова на Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 19.07.2020.



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзь з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
17.07.2020
Апостальскі вікарый Анатоліі: Еўропа пакінула турэцкіх хрысціянНезадавальненне з-за ператварэння сабору святой Сафіі ў Стамбуле ў мячэць выказаў Апостальскі вікарый Анатоліі біскуп Паоло Біцэці.

«Захад шмат кажа, але не змагаецца за права на ўзаемнасць. Ужо шмат гадоў Эрдаган хацеў ператварыць сабор святой Сафіі ў мячэць. А тут шмат хрысціян не маюць нават невялікага памяшкання, у якім маглі б памаліцца», — перадае словы іерарха польская рэдакцыя парталу Vatican News.

Біскуп пракаментаваў рэакцыю Захаду на рашэнне турэцкіх уладаў наконт старажытнай хрысціянскай святыні былога Канстанцінопаля.
16.07.2020
Заўпакойныя Літургіі за новаспачылага Архірэя МІЛАНААдпяванне і Паховіны новаспачылага Ўладыкі МІЛАНА, Біскупа Мукачаўскага
пройдуць ва Ужгарадзе ў Нядзелю 19 ліпеня 2020 г. ўвечары
ды ў Панядзелак 20 ліпеня ў 10:00 гадз.


У Беларусі за супакой душы новаспачылага Архірэя МІЛАНА
Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, у саслужэнні духавенства, узначаліць ЗАЎПАКОЙНЫЯ БОСКІЯ ЛІТУРГІІ

у ПЯТНІЦУ, 17.07.20, у Полацку ў 12:00 гадз.
у храме св. Параскевы Полацкай

у СУБОТУ, 18.07.20, у Віцебску ў 12:00 гадз.
у храме Уваскрасення Хрыстовага.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.