Праведныя Якім і Ганна, бацькі Багародзіцы

Паводле старажытнага звычаю пасьля вялікага сьвята на наступны дзень згадваюцца асобы, якія найбольш прычыніліся да ягонай падзеі. Сёньня сьвяткуем памяць праведных Якіма і Ганны, бацькоў Багародзіцы.

Мучанік Севірыян

Сёньня таксама згадваем мучаніка Севірыяна, які цярпеў у Себасьце (Арменія) у 320 годзе ў часы тырана Ліцынія. Ён быў мучаны і засьведчыў Хрыста мучаніцтвам за тое, што заахвочваў сорак мучанікаў трываць у Хрысьце. Пасьля шматлікіх катаваньняў, яму прывязалі каменьне на шыю і ногі і павесілі на сьцяне.