Адпяванне і Паховіны новаспачылага Ўладыкі МІЛАНА, Біскупа Мукачаўскага
пройдуць ва Ужгарадзе ў Нядзелю 19 ліпеня 2020 г. ўвечары
ды ў Панядзелак 20 ліпеня ў 10:00 гадз.У Беларусі за супакой душы новаспачылага Архірэя МІЛАНА
Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, у саслужэнні духавенства, узначаліць ЗАЎПАКОЙНЫЯ БОСКІЯ ЛІТУРГІІ
у ПЯТНІЦУ, 17.07.20, у Полацку ў 12:00 гадз.у храме св. Параскевы Полацкай
у СУБОТУ, 18.07.20, у Віцебску ў 12:00 гадз. у храме Уваскрасення Хрыстовага.
Гэта будуць Літургіі на месцах архірэйскага служэння спачылага Ўладыкі МІЛАНА.
Запрашаем далучыцца духова да заўпакойнай малітвы.
Душу новаспачылага Архірэя суправаджаем нашай гарачай малітвай.
Вечная яму памяць!+Архімандрыт Сяргей (Гаек)
Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Мінск – Полацк, 16 ліпеня 2020 г., Успамін Мукачаўскай Іконы Багародзіцы