Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


30.11.2021

«Кожны мае права на існаванне». Нунцый Антэ Ёзіч адзначыў свята апостала Андрэя разам з мінскімі грэка-католікаміУ нядзелю 28 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў грэка-каталіцкую парафію святога і праведнага Язэпа ў Мінску.

 

Візіт прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне ў гэтую супольнасць быў прымеркаваны да свята святога апостала Андрэя, якога асаблівым чынам ушаноўваюць хрысціяне візантыйскай традыцыі.

29.11.2021

"Ад Госпада збаўленне"У рамках 40-дзённага Перадкаляднага посту працягваем маліцца Псальмамі.


На трэцім тыдні Посту прапануем маліцца словамі Псальма 3-га.

 

28.11.2021

"Ісці разам з адвагай і пакорай"Апостальскі Нунцый маліўся з грэка-католікамі г. Мінска


У нядзелю, 28 лістапада 2021 г. грэка-католікам г. Мінска (прадстаўнікам мінскіх парафій) Госпад даў ласку глыбокай духовай Сулучнасці (Сопричастие; Communio, KOINONIA) - у супольным святкаванні Памяці св. Апостала Андрэя, у рамках Успаміну 425-годдзя Берасцейскай уніі. 


Боскую Літургію ў храме душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Архібіскуп Антэ Ёзіч - у саслужэнні з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі Архім. Сяргеем (Гаекам) і душпастырамі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій; дыяканскае служэнне неслі протадыякан Вячаслаў Гарчакоў і дыякан Аляксандр Хахлоў.

26.11.2021

Папа Францішак: адвага і крэатыўнасць патрэбныя, каб усяліць надзеюПантыфік скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў XI Фестываля сацыяльнага вучэння Касцёла, які з 25 па 28 лістапада 2021 г. праходзіць у італьянскім горадзе Верона.

 

Святы Айцец заўважыў, што для пераадолення крызісу, выкліканага пандэміяй, патрэбны адвага, надзея, крэатыўнасць і мужнасць. У сувязі з гэтым ён нагадаў евангельскую прыпавесць пра таланты, якая паказвае, што адвага “неабходная, каб быць хрысціянамі”.

 

“Езус вучыць рызыкаваць і ўкладаць таланты, каб памножыць іх. Калі мы закрыемся ў сабе з адзінай мэтай – захаваць тое, што маем, – тады мы станем прайграўшымі ў вачах Евангелля”, - сказаў Папа.

26.11.2021

Першая кніга ў новай выдавецкай серыі «Святыні Вялікага Княства Літоўскага» прысвечана Грэка-Каталіцкай ЦарквеУ год, калі адзначаецца 425-годдзе Берасцейскай уніі, выйшла з друку падрыхтаваная Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі (НГАБ) кніга «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый».


Як паведамляецца на старонцы суполкі Грэка-каталікі (уніяты) Беларусі ў сацыяльнай сетцы Вк, у кнізе апублікаваны апісанні 338 цэркваў на тэрыторыі Аршанскага, Ашмянскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Лідскага, Мінскага, Навагрудскага, Пінскага, Рэчыцкага і Слонімскага паветаў, а таксама Полацкага ваяводства і Інфлянтаў за перыяд 1675–1698 гг.

25.11.2021

Апостал Андрэй – Пакравіцель хрысціянскага братэрстваДні малітвы за праваслаўных Братоў і Сясцёр.

 

У супольнасцях беларускіх грэка-католікаў працягваецца душпастырская навена – шлях духовага подзвігу і падрыхтоўкі - да свята св. Апостала Андрэя Першапакліканага, якога шануюць усе хрысціяне.

 

У дні 25-27 лістапада 2021 г. молімся асабліва за праваслаўных Братоў і Сясцёр, якія набліжаюцца да пачатку Перадкаляднага посту. (“Рождественский пост” для праваслаўных у Беларусі пачынаецца 28 лістапада 2021 г.).

25.11.2021

"Шчаслівыя ўсе, што на Яго спадзяюцца"У рамках 40-дзённага Перадкаляднага посту добрай малітвай з'яўляюцца Псальмы.


На другім тыдні Посту прапануем маліцца словамі Псальма 2-га.

 


25.11.2021

«Веру ў адзіную Царкву». У Мінску грэка-католікі адзначаць 425-годдзе Берасцейскай унііУ нядзелю 28 лістапада ў гонар свята святога Андрэя Першапакліканага ў капліцы грэка-каталіцкага пастырскага цэнтра святога праведнага Язэпа ў Мінску адбудзецца Боская Літургія ў межах святкавання 425-годдзя Берасцейскай уніі.


Юбілейныя ўрачыстасці з гэтай нагоды ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве праходзяць пад дэвізам «Веру ў адзіную Царкву: 1596–2021».

 

У кантэксце распачатага паўсюдным Касцёлам сінадальнага шляху, прысвечанага сінадальнасці ў вымярэнні камуніі (еднасці), удзелу і місіі, супольнасць беларускіх грэка-католікаў разважае над спадчынай, выклікамі і пошукам пастырскіх рашэнняў.

24.11.2021

Папа Францішак: св. Юзаф – непрыкметны абаронца Марыі і ЕзусаСв. Юзаф нагадвае, што кожны чалавек мае неад’емную ролю ў гісторыі збаўлення, і заахвочвае станавіцца абаронцамі ўсіх, каго Пан давярае нам праз розныя жыццёвыя абставіны, - заўважыў Папа Францішак.

 

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 24 лістапада 2021 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Францішак працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны св. Юзафу, звяртаючы ўвагу на яго ролю ў гісторыі збаўлення. Ён нагадаў, што евангелісты Мацвей і Лука паказваюць Юзафа не як біялагічнага бацьку Езуса, але, тым не менш, як паўнапраўнага бацьку Збаўцы.

 

“Евангеліст Мацвей дапамагае нам зразумець, што постаць Юзафа, хоць на першы погляд здаецца нязначнай, сціплай, другараднай, насамрэч займае цэнтральнае месца ў гісторыі збаўлення. Юзаф выконваў сваю ролю, ніколі не імкнучыся заняць галоўнае месца на сцэне”, - падкрэсліў Францішак.

23.11.2021

Душпастырская навена перад святам св. Апостала Андрэя21 лістапада 2021 споўнілася 80 год, калі Папа Пій ХІІ прызначыў Экзарха Антона (Неманцэвіча) Апостальскім Адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі. 


У гэты дзень у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі пачалася душпастырская навена (novenna) перад святам св. Апостала Андрэя Першапакліканага - асаблівага Пакравіцеля Усходняй (Візантыйскай) Царквы - святам, якое ў 425-годдзе Берасцейскай уніі адзначаецца асабліва.


У грэка-каталіцкай парафіі свв. Кірыла і Мятода ў Баранавічах малітоўны ўспамін Экзарха Антона ды пачатак душпастырскай навены ўзначалілі архімандрыт Сяргей (Гаек) і а. Зміцер Чарнель - рэдэмптарыст.


НАВЕНА - гэта час малітвы але і актыўнай дабрачыннасці ды ўвагі да людзей "у патрэбе". Усе гэтыя духовыя этапы святкавання Берасцейскай уніі даручаем малітвам вернікаў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.