Толькі Ласка Духа Сьвятога чыніць нас здольнымі пазнаваць Бога і разумець знакі часу. Толькі Дар Духа робіць нашую веру моцнай, а волю незломнай у любых абставінах нашага жыцьця.
У рамках 40-дзённага Перадкаляднага посту добрай малітвай з'яўляюцца Псальмы.
На другім тыдні Посту прапануем маліцца словамі Псальма 2-га.