Душпастырская навена перад святам св. Апостала Андрэя
21 лістапада 2021 споўнілася 80 год, калі Папа Пій ХІІ прызначыў Экзарха Антона (Неманцэвіча) Апостальскім Адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі.
У гэты дзень у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі пачалася душпастырская навена (novenna) перад святам св. Апостала Андрэя Першапакліканага - асаблівага Пакравіцеля Усходняй (Візантыйскай) Царквы - святам, якое ў 425-годдзе Берасцейскай уніі адзначаецца асабліва.
У грэка-каталіцкай парафіі свв. Кірыла і Мятода ў Баранавічах малітоўны ўспамін Экзарха Антона ды пачатак душпастырскай навены ўзначалілі архімандрыт Сяргей (Гаек) і а. Зміцер Чарнель - рэдэмптарыст.
НАВЕНА - гэта час малітвы але і актыўнай дабрачыннасці ды ўвагі да людзей "у патрэбе". Усе гэтыя духовыя этапы святкавання Берасцейскай уніі даручаем малітвам вернікаў.
|